wd wp Пошук:

Тона

Тона (фр.: tonne, ад сяр.-стаг. лац.: tunna - бочка) - назва некаторых адзінак вымярэння вагі, масы і аб’ёму.

Адзінкі масы

Сухая тона таксама пазначае вагу, але такога рэчыва, якое была высушана да адносна нізкага, кансістэнтнага ўзроўню ўтрымання вільгаці (чыстая вага). Можа выкарыстоўвацца для такіх рэчываў, як шлам, пульпа, кампост і падобныя сумесі, у якіх цвёрды матэрыял замочаны у вадзе або раствораны вадой. Калі рэчыва знаходзіцца ў сваім натуральным, мокрым стане, то прымяняецца назва «тона вільготнага матэрыялу».

Агульнапрынятыя скарачэнні

У горназдабыўной прамысловасці ЗША скарачэнне ў выглядзе вялікай літары ‘T’ выкарыстоўваецца для аддзялення традыцыйнай тоны ад мэтрычнай тоны, але ‘T’ таксама можа быць скарачэннем ад «тэсла». Скарачэнне ў выглядзе малой літары ’t’ традыцыйна выкарыстоўваецца як для англійскай і амерыканскай тоны, так і для мэтрычнай тоны.

Прапісная літара ‘T’ раней выкарыстоўвалася таксама для абазначэння тона-сілы, у той час як маленькая літара ’t’ пазначала тону як адзінку масы.

Адзінкі аб’ёму

Тона водазмяшчэння - гэта адзінка вымярэння аб’ёму, якая выкарыстоўваецца для разліку водазмяшчэння судна. Калі водазмяшчэннем называюць грузападымальнасць карабля, то маюць на ўвазе аб’ём вады, выцесненай суднам, памножаны на яе шчыльнасць і вымяраны ў англійскіх тонах (тонах водазмяшчэння). Тона водазмяшчэння - аб’ём вады, які важыць адну тону. Гэта эквівалентна каля 0,97 м³ вады.

Адна фрахтавая тона - каля 1,13 м³. Яна паказвае аб’ём грузавога аўтамабіля, цягніка ці іншага сродку перавозкі. Раней выкарыстоўвалася і для караблёў, цяпер жа выкарыстоўваецца рэгістравая тона, якая адпавядае 2,83 м³.

Раней у Вялікабрытаніі выкарыстоўвалася такая адзінка вымярэння, як вадзяная тона, якая была эквівалентная 1,02 м³. Гэта быў аб’ём, займаны масай адной англійскай тоны вады.

Адзінкі энергіі

Вышыня ядзернага грыба у залежнасці аж энергіі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адзінкі вымярэння масы
Катэгорыя·Адзінкі вымярэння аб’ёму