wd wp Пошук:

Планктон

Бакаплаў
**Планктон** (грэч. πλανκτον — тыя, што блукаюць) — разнастайныя, у асноўным дробныя [арганізмы](/Арганізм "Арганізм"), што свабодна дрэйфуюць у тоўшчы вады і не здольныя — у адрозненне ад [нектона](/Нектон "Нектон") — супраціўляцца плыні.

Такімі арганізмамі могуць быць бактэрыі, дыятомавыя і некаторыя іншыя водарасці (фітапланктон), прасцейшыя, некаторыя кішэчнаполасцевыя, малюскі, ракападобныя, яйкі і лічынкі рыб, лічынкі розных беспазваночных жывёл (заапланктон). Планктон непасрэдна або праз прамежкавыя звёны харчовага ланцугу з’яўляецца ежай для большасці астатніх водных жывёл.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гідрабіялогія