wd wp Пошук:

Волава

50 Волава
118,710
4d105s²5p²

Волава (лац.: Stannum) Sn — хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 50. Серабрыста-белы метал.

Прыродныя крыніцы

Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 47-е месца. У самародным стане практычна не сустракаецца, знаходзяць волава пераважна ў выглядзе мінералаў касітэрыта і станіна. Галоўныя пастаўшчыкі волава на сусветны рынак — Балівія, Інданезія, Малайзія, Расія, Казахстан, Нігерыя.

Прымяненне

Каля паловы ўсяго здабываемага волава ідзе на выраб белай бляхі (ліставое жалеза, пакрытае волавам), з якой вырабляюць кансервавыя банкі. Чыстае волава прымяняюць у электрычных кандэнсатарах.

Існуюць шматлікія сплавы волава: з меддзю — бронза, з вісмутам, кадміем — шматлікія прыпоі, з меддзю і сурмой — бабіты (сплавы для падшыпнікаў).

Зноскі

  1. Michael E. Wieser, Norman Holden, Tyler B. Coplen, John K. Böhlke, Michael Berglund, Willi A. Brand, Paul De Bièvre, Manfred Gröning, Robert D. Loss, Juris Meija, Takafumi Hirata, Thomas Prohaska, Ronny Schoenberg, Glenda O’Connor, Thomas Walczyk, Shige Yoneda, Xiang‑Kun Zhu. Atomic weights of the elements 2011 (IUPAC Technical Report) (англ.)  // Pure and Applied Chemistry. — 2013. — Т. 85. — № 5. — С. 1047-1078. — DOI:10.1351/PAC-REP-13-03-02
  2. Редкол.:Кнунянц И. Л. (гл. ред.). Химическая энциклопедия: в 5 т. — Москва: Советская энциклопедия, 1992. — Т. 3. — С. 382. — 639 с. — 50 000 экз. — ISBN 5—85270—039—8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Хімічныя элементы
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Металы
Лёгкія металы