wd wp Пошук:

Абісаль

Абіса́ль, абісальная зона (стар.-грэч.: ἄϐυσσος, ábyssos — бяздонны) — зона ложа акіяна, на глыбіні 3—6 км. Характарызуецца адносна слабой рухомасцю вады, тэмпературай яе, блізкай да 0 °C, і нават ніжэй, спецыфічнасцю жывёльнага свету — жывёлы сляпыя ці з вялікімі вачыма, для многіх з іх характэрна біялюмінесцэнцыя (свячэнне).

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гідралогія
Катэгорыя·Гідрабіялогія