wd wp Пошук:

Японскае мора

Японскае мора — мора сістэмы Ціхага акіяна, знаходзіцца паміж кантынентальнай Азіяй, Японскімі астравамі і Сахалінам.

У КНДР ды Паўднёвай Карэі мора клікаюць Усходнім або Усходне-Карэйскім.

Мора злучаецца з Ахоцкім пралівамi Татарскім і Лаперуза, з Ціхім акіянам — Цугару, з Унутранім Японскім морам — Сіманасэкі (або Канмон), з Усходнім Кітайскім морам — Карэйскім пралівам.

Плошча — 1,062 млн км². Глыбіня — да 3742 м.

На ўзбярэжжы мора знаходзяцца парты Уладзівасток, Находка, Васточны, Савецкая Гавань, Ваніна, Холмск (Расія), Ваканай, Цуруга, Ніігата (Японія), Вансан, Хынам, Чханджын (КНДР).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Японскае мора
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Моры паводле алфавіта