wd wp Пошук:

Гідрасфера

Кругазварот вады ў гідрасферы

Гідрасфера (грэч. Hydor — вада + Sphaira — сфера) — сукупнасць усіх водных запасаў Зямлі.

Вялікая частка вады засяроджаная ў акіяне, значна менш — у кантынентальнай рачной сетцы і падземных водах. Таксама вялікія запасы вады ёсць у атмасферы, у выглядзе аблокаў і вадзянога пару. Звыш 96 % аб’ёму гідрасферы складаюць моры і акіяны, каля 2 % — падземныя воды, каля 2 % — льды і сьнягі, каля 0,02 % — паверхневыя воды сушы. Частка вады знаходзіцца ў цвёрдым стане ў выглядзе ледавікоў, снегавых полагаў і ў вечнай мерзлаце, уяўляючы сабой крыясферу.

Паверхневыя воды, займаючы параўнальна малую долю ў агульнай масе гідрасферы, тым не менш граюць найважнейшую ролю ў жыцці нашай планеты, з’яўляючыся асноўнай крыніцай водазабеспячэння, абрашэння ды абваднення. Гэтая геасфера знаходзіцца ў сталым узаемадзеянні з атмасферай, зямной карой і біясферай.

Узаемадзеянне гэтых водаў і ўзаемныя пераходы з адных відаў водаў у іншыя складаюць складаны кругазварот вады на зямным шары. У гідрасферы ўпершыню зарадзілася жыццё на Зямлі. Толькі ў пачатку палеазойскай эры пачалося паступовае перасяленне жывёл і раслінных арганізмаў на сушу.

Глядзіце таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Абалонкі Зямлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Гідрасфера