wd wp Пошук:

Крыль

Крыль (Euphausiacea) — атрад дробных марскіх пелагічных ракападобных.

Апісанне

Даўжыня 8—60 мм.

Сустракаюцца ва ўсіх акіянах. Большасць харчуецца ўзвешанымі ў вадзе часцінкамі, некаторыя фільтуюць донныя адклады, зрэдку з’яўляюцца драпежнікамі. Многія здольны да біялюмінесцэнцыі.

Сістэматыка

Значэнне

Рачкі могуць сустракацца на глыбіні больш за 2000 метраў, аднак найбольшая колькасць засяроджваецца ў адносна токім слоі ў некалькі метраў ад паверхні вады. Антарктычныя віды, такія як Euphausia superba, утвараюць вялізныя скопішчы. Яны служаць асноўнай ежай для шэрагу марскіх жывёл, як напрыклад блакітны кіт (Balaenoptera musculus). Важны аб’ект прамысловай лоўлі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вышэйшыя ракі