wd wp Пошук:

Жвір

Жвір, Грэцыя

Жвір[1], гравій[1] — рыхлая абломкавая асадкавая парода, складзеная з абгладжаных абломкаў горных парод і мінералаў памерамі ад 1 да 10 мм[2] (паводле некаторых прамысловых класіфікацый ад 5 да 70 мм[3]).

Паводле ўтварэння адрозніваюць жвір рачны, азёрны, марскі і ледавіковы. У чыстым выглядзе намнажэнні жвіру сустракаюцца рэдка, часцей у сумесі з пяском і галькай. Большасць пакладаў жвіру прымеркаваны да антрапагену, радзей да неагену, дэвону, мелавога перыяду і інш.

Жвір можа ўтвараць паклады (лінзападобныя або пластавыя), належыць да карысных выкапняў. Здабываецца адкрытым спосабам. Выкарыстоўваецца жвір для вытворчасці бетону, пры будаўніцтве дарог, фільтрацыйных пабудоў і інш.

На тэрыторыі Беларусі пясчана-жвіровы матэрыял пашыраны ў антрапагенавых адкладах і сканцэнтраваны пераважна ў межах Беларускай грады і Паазер’я. Разведана 248[3] радовішчаў, з іх выкарыстоўваецца 82[4].

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995
  2. Геаграфічныя паняцці і тэрміны. — Мн: БелЭн, 1993.
  3. 1 2 Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Карысныя выкапні
Будаўнічыя матэрыялы
Горныя пароды
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула