wd wp Пошук:

Васьміногі

Васьміногі (Octōpoda ад стар.-грэч. Ὀκτώ «восем» і стар.-грэч. Πούς «нага») — атрад галаваногіх малюскаў. Васьміногаў і зрэдку ўсіх буйных галаваногіх малюскаў называюць спрутамі.

Анатомія і фізіялогія

Даўжыня тулава 1—60 см, са шчупальцамі («рукамі») — да 3—6 м (зрэдку да 9,6 м), маса да 50—100 кг (зрэдку да 270 кг). Цела авальнае, мяккае, мяшэчкападрбнае, галава слаба адасоблена ад тулава. 8 «рук» часта аб’яднаны паміж сабой тонкай перапонкай з прысоскамі.

Ротавая адтуліна знаходзіцца ў месцы, дзе сыходзяцца яго шчупальцы, а анальная — адкрываецца пад мантыяй. Мантыя нагадвае зморшчыны скураны мяшок. Рот васьмінога забяспечаны дзвюма магутнымі сківіцамі, падобнымі да дзюбы папугая.

У мелкаводных васьміногаў ёсць залоза, з якой пры абароне вьшускаюць чарнільную вадхасць. Глыбакаводныя васьміногі маюць органы свячэння. Актыўныя драпежніхі. У глытцы маецца тарка (радула), якая перецірае ежу.

Пашырэнне

Падзяляюцца 11 сямействаў, каля 40 родаў, 200 відаў. Пашыраны ў марскіх водах да глыбіні 8000 м ад Арктыкі да Антаркгыкі. Донныя, прыдонна-планктонныя і планктонныя жывёлы. Найбольш вядомыя васьміног звычайны, васьміног глыбакаводны блінападобны, васьміног глыбакаводны бязвокі і інш.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Атрады малюскаў
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Галаваногія