wd wp Пошук:

Нікель

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нікель (значэнні). Нікель (хімічны сімвалNi, ад лац.: Niccolum) — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 28. Серабрыста-белы метал з жаўтаватым адценнем.

Прыродныя крыніцы

Па знаходжанні ў зямной кары займае 25-е месца сярод элементаў. Важнейшыя мінералы — нікелін, мілерыт, герсдарфіт, бунзеніт. Асноўныя радовішчы — у Расіі, Канадзе, Новай Каледоніі, Аўстраліі, Кубе, Інданезіі, Казахстане, Турцыі. Нікелевыя руды лічацца прамысловымі пры ўтрыманні ўжо нават 0,3 % Ni.

Прымяненне

Да 80 % здабытага нікелю ідзе на нікелевыя сплавы. Каля 10 % — выраб каталізатараў для многіх рэакцый. Антыкаразійнае пакрыццё (нікеліраванне).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Хімічныя элементы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нікель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Металы