wd wp Пошук:

Франкафонія

Франкафонія (фр.: La Francophonie)  — міжнародная арганізацыя супрацоўніцтва франкамоўных краін свету. Аб’ядноўвае 56 членаў, якія прадстаўляюць розныя дзяржавы або часткі дзяржаў свету, а таксама 14 назіральнікаў. Галоўным крытэрыем для ўступлення ў арганізацыю лічаць не ступень валодання французскай мовай насельніцтва той ці іншай дзяржавы (хоць гэта вітаецца), а, хутчэй, культурныя сувязі з Францыяй, якія склаліся на працягу дзесяцігоддзяў і нават стагоддзяў. Так, напрыклад, Украіна і краіны Прыбалтыкі з’яўляюцца назіральнікамі франкафоніі, а Арменія — асацыятыўным сябрам. У сучасным выглядзе Франкафонія існуе з 1970 г. Дэвізам арганізацыі служыць французскае выслоўе «Роўнасць, узаемадапаўняльнасць, салідарнасць». (фр. «égalité, complémentarité, solidarité»).

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://unesdoc.unesco.org/ark:/48223/pf0000260592

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міжнародныя арганізацыі
Катэгорыя·Гісторыя Францыі
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Канады
Катэгорыя·Французская мова
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1970 годзе