wd wp Пошук:

Малагасійская мова

Малагасійская мова арабскімі літарамі

Малагасійская мова (Fiteny malagasy) — родная мова малагасійцаў, дзяржаўная мова Мадагаскара.

Гісторыя

Асаблівасці фарміравання сучаснай малагасійскай мовы шчыльна звязаны з гісторыяй саміх малагасійцаў.

Малагасійская мова не падобна на суседнія афрыканскія мовы. Паходзіць з Паўднёва-Усходняй Азіі і адносіцца да малайска-палінезійскай групы аўстранезійскіх моў. Найбольшае падабенства мае з мовамі, распаўсюджанымі на поўдні вострава Калімантан.

З эпохі сярэднявечча малагасійская мова зведала ўплывы арабскай і моў банту. У Новы час — еўрапейскіх моў, у першую чаргу партугальскай, англійскай і асабліва французскай. У 1658 г. быў складзены першы французска-малагасійскі слоўнік.

Сучасная адзіная літаратурная мова пачала фарміравацца ў XIX ст. з узнікненнем малагасійскай дзяржавы. У 1960 г. яна стала дзяржаўнай.

Дыялекты

Размоўная мова мае каля 20 дыялектаў, з якіх вылучаюць толькі 2 буйныя — усходні, характэрны для мерына, і заходні, распаўсюджаны ў тым ліку сярод сакалава. Яны адрозніваюцца галоўным чынам вымаўленнем некаторых гукаў і канчаткамі слоў.

Пісьмовасць

Малагасійская пісьмовая мова была складзена прыкладна ў XV ст. на аснове арабскай графікі. У асноўным на ёй пісаліся астралагічныя і рэлігійныя тэксты.

У 1823 г. быў зацверджаны малагасійскі алфавіт на аснове лацінкі. Ён налічвае 21 літару: a, b, d, e, f, g, h, i, j, k, l, m, n, o, p, r, s, t, v, y, z. У 1835 г. на ім была выдадзена першая кніга — Біблія. Зараз шырока выкарыстоўваецца ў дзяржаўных установах, сродках масавай інфармацыі, літаратуры і г. д.

Кароткі размоўнік

Малагасійская моваБеларуская мова
EnyТак
TsiaНе
ManahoanaПрывітанне
VelomaДа пабачэння
AsafadyКалі ласка
MisaotraДзякуй
Iza moa kay no anaranao?Як тваё імя?
Ny anarako dia MikalajМяне завуць Мікалай
Any Etazonia BelarosiaЯ з Беларусі
Tiako ianaoЯ цябе кахаю
Miarà amikoПайшлі са мной
Inona ity?Што гэта?
Miombon-kevitra aminao ahoЗгода!
Aza manahy!Не хвалюйся
Hoatrinona kay ito?Колькі гэта каштуе?
LafoДорага
MoraТанна
Mbola vao mijerijery!Мне трэба толькі паглядзець
Mila manao fampiharana fotsiny ahoТолькі хацеў паспрабаваць

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Аўстранезійскія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Мадагаскара
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта