wd wp Пошук:

Ліянель Жаспен

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ліянель Жаспен (фр.: Lionel Jospin; нар. 12 ліпеня 1937, Мёдон, Францыя) — французскі палітык-сацыяліст, прэм’ер-міністр (1997—2002).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мёдоне, каля Парыжа. Служыў у арміі, пасля чаго ў 1963 годзе паступіў у Дзяржаўную школу кіравання. Таксама скончыў Інстытут палітычных навук.

У маладосці быў трацкістам, што пазней скрываў. Быў блізкім супрацоўнікам Франсуа Мітэрана, а ў 1981 годзе, пасля абрання яго прэзідэнтам рэспублікі, стаў старшынёй Французскай сацыялістычнай партыі. Займаў розныя міністэрскія пасады. У 1995 годзе высунуты партыяй на прэзідэнцкіх выбарах як замена Мітэрану, які сыходзіў з пасады, пасля першага тура заняў першае месца, аднак у другім туры пацярпеў паражэнне ад Жака Шырака, які і стаў новым прэзідэнтам. У 1997 годзе сацыялісты перамаглі на датэрміновых парламенцкіх выбарах, і Шырак даручыў свайму апаненту сфарміраваць урад як прэм’ер-міністру. На гэтай пасадзе Жаспен знаходзіўся трохі менш за пяць гадоў.

У 2002 годзе прэм’ер Жаспен ізноў выставіў сваю кандыдатуру ў прэзідэнты, аднак пацярпеў новае, значна больш ганебнае і сенсацыйнае паражэнне: не змог выйсці ў другі тур і прапусціў на другое месца ўльтранацыяналіста Жан-Мары Ле Пена, якога Шырак затым перамог з вялікай перавагай. Пасля гэтага Жаспен сышоў не толькі з пасады прэм’ер-міністра і старшыні партыі, але і наогул з палітыкі (у 2005 годзе ненадоўга вярнуўся да публічных заяў, агітуючы за праект еўрапейскай канстытуцыі, зрэшты, ізноў беспаспяхова). Уся ўлада ў дзяржаве апынулася ў вялікай кааліцыі прыхільнікаў Шырака, так званай UMP, ці Саюза за прэзідэнцкую большасць: яе прадстаўлялі абодва наступных прэм’ера, Рафарэн і дэ Вільпен.

Сацыялісты з таго часу знаходзіліся ў стане глыбокага крызісу, з якога пачалі выходзіць толькі ў 2006 годзе пасля масавых антыўрадавых выступленняў моладзі супраць закона аб «кантракце першага найму». Тым часам ізноў пачаліся гутаркі пра магчымыя прэзідэнцкія амбіцыі Жаспена: нягледзячы на тое, што ён у кастрычніку 2006 г. рэзка адмоўна выказаўся супраць прэзідэнцкіх амбіцый найпапулярнай у сацыялістаў Сегален Руаяль, партыя ўсё ж 16 лістапада высунула кандыдатам у прэзідэнты на выбарах-2007 менавіта яе.

Палітычная кар’ера

На вышэйшым узроўні

Скончыўшы Дзяржаўную школу кіравання, паступіў на працу ў эканамічны аддзел Міністэрствы замежных спраў.

На мясцовым узроўні

Па партыйнай лініі

Узнагароды

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Lionel Jospin // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Honorary Presidents XVIII Congress of the Socialist International, Stockholm 20-22 June 1989 (англ.)
  4. Жаспен Ліянель(недаступная спасылка) // Палітычная адукацыя
  5. Ліянель Жаспен
  6. Internetowy System Aktów Prawnych Архівавана 20 студзеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Дэпутаты Еўрапарламента
Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (1995)
Члены французскай Сацыялістычнай партыі (1969)
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Асобы
Нарадзіліся 12 ліпеня
Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Свабоды
Нарадзіліся ў Мёдоне
Афіцэры Нацыянальнага Ордэна Квебека
Міністры спорту Францыі
Выпускнікі ліцэя Жансон-дэ-Саі
Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Нарадзіліся ў Францыі
Камуністы Францыі
Сацыялістычны інтэрнацыянал
Міністры адукацыі Францыі
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Выпускнікі Нацыянальнай школы адміністрацыі (Францыя)
Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2002)
Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў
Нарадзіліся ў 1937 годзе
Члены Канстытуцыйнага савета Францыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Камандоры ордэна Акадэмічных пальмаў
Прэм’ер-міністры Францыі
Трацкісты
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»