wd wp Пошук:

Валонская мова

Лінгвістычная карта Валоніі

Валонская мова — адна з раманскіх моў, на якой размаўляе частка насельніцтва Валоніі, Бельгія. Адносіцца да той жа групы, што і французская, аднак яе не разглядаюць у якасці дыялекту: франкамоўны чалавек з цяжкасцю разумее валонца. Таксама валонскую мову нельга блытаць з бельгійскім варыянтам французскай мовы.

Агульныя звесткі

Валонская мова фармавалася ў перыяд між VIII і XII стагоддзямі. Мае значны кельцкі і германскі субстрат. На 100 класічных валонскіх слоў 90 будзе лацінскага паходжання, 9 — германскага, 1 — кельцкага. Аднак сённяшняя валонская мова мае шмат запазычаных слоў з французскай.

Геаграфічнае распаўсюджанне

На валёнскай мове размаўляюць жыхары поўначы Францыі botte de Givet, у дэпартаменце Ардэны і розных вёсках у дэпартаменце Нор. Невялікая колькасць носьбітаў валонскай мовы пражывае ў ЗША, ў штаце Вісконсін. Афіцыйнага статусу гэтая мова не мае, але ў 1990 годзе яна была прызнаная мясцовай мовай. У цяперашні час па-валонску размаўляюць каля 600 тысяч чалавек, хаця на пачатку XX стагоддзя ёю карысталася 90 % насельніцтва Валоніі (больш за чатыры мільёны чалавек). Нязначная частка людзей, якія нарадзіліся ў паваенны час, вольна валодае гэтай мовай. Многія толькі ведаюць некаторыя словы і выразы па-валонску.

Цяпер валонская амаль цалкам выцесненая французскай, якая мае статус афіцыйнай мовы Бельгіі. Валонская мова знаходзіцца ў спісе 500 моў свету, якім пагражае выміранне ў XXI стагоддзі. Тым не менш, у апошнія гады ў Валоніі назіраецца адраджэнне цікавасці да валонскай мовы.

Дыялекты

Валонская мова налічвае некалькі дыялектаў, якія можна суаднесці з рэгіёнамі Валоніі:

Нягледзячы на мясцовыя фанетычныя асаблівасці, ў Валоніі назіраецца рух за прыняцце адзінага правапісу — «rfondou walon». Гэтая арфаграфія дае магчымасць розным чытачам па-рознаму вымаўляць словы. Гэтая канцэпцыя была ўзятая з брэтонскай мовы і дазваляе прымірыць сучасныя фанетычныя нормы з традыцыямі напісання слоў.

Прыклады фразаў

ВалонскаяФранцузскаяНідэрландскаяБеларускаяPhonetic
WalonWallonWaalsвалонскаяwalɔ̃
Diè wådeAdieuVaarwelПакуль / Бывай[djɛ woːt] / [djɛ wɔːt]
BondjoûBonjourGoedendagДзень добры / Вітаю[bɔ̃dʒuː]
ASalutHoiПрывітаннеa
A rveyAu revoirTot ziensДа пабачэння[arvɛj]
Cmint dit-st onComment dit-onHoe zegt menЯк сказаць / Як кажуць[kmɛ̃ dɪstɔ̃]
Cmint daloz ?Comment allez-vous?Hoe gaat het?Як маешся?[kmɛ̃ dalɔ]
Dji n' sais nénJe ne sais pasIk weet het nietЯ не ведаю[dʒɪn sɛː nɛ̃ ] / [dʒɪn se nẽ]

Зноскі

  1. Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

валонскай

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы Бельгіі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Мовы Францыі
Раманскія мовы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных