wd wp Пошук:

Луізіяна

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Луізіяна.

Луізіяна (англ.: Louisiana, фр.: Louisiane) — штат на поўдні ЗША. Буйнейшыя гарады: Новы Арлеан, Батан-Руж. Агульная плошча 135382 км² (31-е месца ў ЗША), у тым ліку на сушу прыходзіцца 113721 км². Насельніцтва 4.574.836 чалавек (25 месца ў ЗША). Афіцыйная мянушка Луізіяны — Штат пеліканаў. Названая ў гонар французскага караля Людовіка XIV.

Геаграфія

На захадзе Луізіяна мяжуе з Тэхасам, на поўначы — з Арканзасам, на ўсходзе — з Місісіпі, на поўдні тэрыторыя абмежаваная водамі Мексіканскага заліва. Тэрыторыя штата выразна падзяляецца на дзве часткі — «верхнюю» і «ніжнюю». Апошняя характарызуецца багаццем багністых нізін.

Вышэйшы пункт — пагорак Дрыскіл, вышыня над узроўнем мора — 163 м.

Судовая сiстэма i злачыннасць

Судовая ўлада ў Луiзiяне складаецца з сiстэмы судоў, якiя тлумачаць i ўжываюць грамадзянскае i крымiнальнае права. Вярхоўны суд штата Луiзiяна з’яўляецца найвышэйшым судом штата. Ёсць таксама пяць апеляцыйных судоў, 43 раённыя суды, пять судоў па сямейных справах цi справах непаўналетнiх, 487 гарадскiх судоў i тры парафіяльныя суды[4].

Паводле статыстыкi ФБР, гэта 10 найбольш небяспечных гарадоў у Луiзiяне за 2020 год:[5]

  1. Хаманд
  2. Апелусас
  3. Александрыя
  4. Марксвiл
  5. Бастроп
  6. Кроўлi
  7. Манро
  8. Уокер
  9. Уэст Манро
  10. Лiсвiл

Вядомыя асобы

Спасылкі

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Library of Congress Library of Congress Name Authority File Праверана 20 кастрычніка 2021.
  3. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
  4. https://louisiana.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 23 верасня 2020.
  5. https://710keel.com/louisianas-top-10-most-dangerous-cities-for-2020/
Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Штаты ЗША
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных