wd wp Пошук:

Франсуа Рабле

Франсуа Рабле (фр.: François Rabelais; ?, Шынон — 9 красавіка 1553, Парыж) — французскі пісьменнік, адзін з вялікіх еўрапейскіх сатырыкаў-гуманістаў эпохі Рэнесанса, аўтар рамана «Гарганцюа і Пантагруэль».

Біяграфічныя звесткі

Рабле нарадзіўся ў Шыноне (у Турэні), дакладная дата нараджэння невядомая — у якасці версій называюць 1483, 1493 і 1495 г. Як мяркуецца, ён быў сынам шынкара (некаторыя сцвярджаюць — аптэкара, які займаўся і шынкарскай справай), страціў маці ў самым раннім узросце, ці (па іншых звестках) вельмі рана адкінуты ёю і перададзены ў манастыр.

Вывучаў права ў Пуацье, медыцыну ў Парыжы і Манпелье, працаваў урачом у Ліёне. Доктар медыцыны (з 1537).

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1532. Сусветную вядомасць яму прынёс фантастычны раман-эпапея «Гарганцюа і Пантагруэль» (кн. 1-4, 1532-52; кн. 5, выд. 1564, аўтарства недакладнае). Гэта мастацкая энцыклапедыя французскай культуры эпохі Адраджэння: яе рэлігійнага і палітычнага жыцця, філасофскай, педагагічнай і навуковай думкі, духоўнага імкнення і сацыяльнага побыту. У творы аўтар высмеяў рэлігійны фанатызм, цемрашальства і паразітызм духавенства, тупасць, сквапнасць і жорсткасць чыноўнікаў, манархічны дэспатызм і захопніцкія войны. Прапагандаваў гуманістычнае выхаванне чалавека, у якім павінна гарманічна спалучацца фізічнае і духоўнае развіццё. Раман адметны багаццем народнай мовы, спалучэннем рэалістычнага і фантастычнага, высокага і груба камічнага, гратэскнага. Творчасць Франсуа Рабле адыграла вялікую ролю ў развіцці французскай і сусветнай сатырычнай літаратуры.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. http://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k365263/f80.image.r
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118597450 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1494 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Эндр і Луара
Катэгорыя·Памерлі ў 1553 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1493 годзе