wd wp Пошук:

Еўрапейскае касмічнае агенцтва

Еўрапейскае касмічнае агенцтва (скарочана ЕКА; англ.: European Space Agency, ESA) — міжнародная арганізацыя, створаная ў 1975 годзе ў мэтах даследавання космасу.

ЕКА складаецца з 22 сталых членаў, у некаторых праектах таксама бяруць удзел Славенія, Латвія і Канада.

Арганізацыя ЕКА

Штаб-кватэра Агенцтва знаходзіцца ў Парыжы. У Нордвейку (Нідэрланды) размешчаны Еўрапейскі цэнтр касмічных даследаванняў і тэхналогій. Еўрапейскі касмічны цэнтр кіравання размешчаны ў Дармштаце (Германія). У іншым германскім горадзе, Кёльне, размешчаны Еўрапейскі цэнтр астранаўтаў. Цэнтр назірання за Зямлёй і інфармацыйны цэнтр Еўрапейскага касмічнага агенцтва знаходзяцца ў Фраскаці пад Рымам (Італія). Для запускаў створаных касмічных апаратаў выкарыстоўваецца касмадром Куру ў Французскай Гвіяне. ЕКА мае кантактныя офісы ў Бельгіі, ЗША і Расіі і наземныя станцыі сачэння па ўсім свеце.

У агенцтве ўвесь час працуе 1907 чалавек (2005), а яго бюджэт складае 2977 мільёнаў еўра (2005).

Дзяржавы-удзельнікі і бюджэт

Членства і ўклад у ESA

     Краіны-ўдзельнікі ESA     паводле ECS пагаднення     падпісалі Пагадненне аб Супрацоўніцтве
     Краіны-ўдзельнікі ESA     Асацыяваныя ўдзельнікі     паводле ECS пагаднення     якія падпісалі Пагадненне пра Супрацоўніцтва

У гэтай табліцы прадстаўлена агульная інфармацыя пра краіны, якія ўваходзяць у ESA, і іх уклад.

Дзяржава Уваходжанне Нацыянальная праграма Уклад
(млн. €)
Уклад
(%)
Сцяг Францыі Францыя[5]30 кастрычніка 1980CNES718,817,9%
Сцяг Германіі Германія30 кастрычніка 1980DLR750,518,7%
Сцяг Італіі Італія30 кастрычніка 1980ASI350,58,7%
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія30 кастрычніка 1980UKSA240,06,0%
Сцяг Іспаніі Іспанія30 кастрычніка 1980CDTI184,04,6%
Сцяг Бельгіі Бельгія30 кастрычніка 1980BELSPO169,84,2%
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды30 кастрычніка 1980NSO60,31,5%
 Швейцарыя30 кастрычніка 1980SSO105,62,6%
Сцяг Швецыі Швецыя30 кастрычніка 1980SNSB65,31,6%
Сцяг Даніі Данія 30 кастрычніка 1980DTU Space27,80,7%
Сцяг Ірландыі Ірландыя10 снежня 1980EI15,60,4%
Сцяг Нарвегіі Нарвегія[6]30 снежня 1986NSC63,11,6%
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя30 снежня 1986FFG52,21,3%
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя01 студзеня 1995TEKES19,40,5%
Сцяг Партугаліі Партугалія 14 лістапада 2000FCT15,80,4%
Сцяг Грэцыі Грэцыя9 сакавіка 2005ISARS8,60,2%
Сцяг Люксембурга Люксембург30 чэрвеня 2005Luxinnovation15,00,4%
Сцяг Чэхіі Чэхія12 лістапада 2008CSO11,50,3%
Сцяг Румыніі Румынія[7][8]23 снежня 2011ROSA7,60,2%
Сцяг Польшчы Польшча19 лістапада 2012CBK
Сцяг Эстоніі Эстонія4 лютага 2015ESO
Сцяг Венгрыі Венгрыя24 лютага 2015HSO
Асацыяваныя ўдзельнікі
Сцяг Канады Канада[9][10]01 студзеня 1979[9]CSA18,70,5%
Удзельнікі і партнёры2 900,172,1%
Сцяг ЕС Еўропа Еўрасаюз28 мая 2004[11]ESP867,721,6%
паводле ECS пагаднення5,80,1%
Іншыя паступленні246,56,1%
Усяго ESA4 020,1100,0%

Выдаткаванне і размеркаванне бюджэту

Бюджэт ESA складаў 2,977 млрд. € у 2005 годзе, 2,904 млрд. € у 2006, 3,018 млрд. € у 2008 і 3,600 млрд. € у 2009[12][13]. Кожныя 3-4 года члены ESA узгадняюць бюджэтны план на некалькі гадоў на канферэнцыі членаў ESA. Хоць план можа быць зменены, ён вызначае асноўны кірунак дзейнасці. Апошняя канферэнцыя была праведзена ў 2008 годзе, калі быў вызначаны бюджэт да 2012 года.

Як правіла краіны маюць уласныя касмічныя праграмы, якія па-рознаму ўзаемадзейнічаюць з ESA у фінансавым і арганізацыйным плане. Да прыкладу, французскае касмічнае агенцтва CNES мае бюджэт, які перавышае вылучаемыя ESA сродкі ўдвая. Існуюць таксама сумесныя праекты паміж ESA і нацыянальнымі касмічнымі агенцтвамі.

Пашырэнне

Уваходжанне ў ESA адбываецца у тры этапы. На першым этапе краіна падпісвае Пагадненне аб Супрацоўніцтве (англ.: Cooperation Agreement). Калі краіна жадае больш поўна супрацоўнічаць з ESA, яна падпісвае ECS пагадненне (англ.: European Cooperating State Agreement). Пагадненне дзейнічае на працягу пяці гадоў, па заканчэнні якіх краіна можа або пачаць перамовы аб поўным членстве, або падпісаць новае пагадненне.

Статус «ECS пагадненне» атрымалі 5 краін: Славенія, Латвія, Славакія, Літва і Балгарыя.

Статус «Пагадненне аб Супрацоўніцтве» атрымалі 5 краін: Кіпр, Мальта, Турцыя, Украіна і Ізраіль.[14] Статус назіральніка даецца краінам, якія разглядаюць патэнцыйную магчымасць супрацоўніцтва а ў далейшым і далучэнні да касмічнага агенцтва.

Магчымая кааперацыя з іншымі агенцтвамі

Існуюць планы да 2014 годзе зрабіць ESA агенцтвам Еўрасаюза[15].

Праекты ЕКА

Праграмы ЕКА

ЕКА арганізоўвала і арганізоўвае праграмы фундаментальных касмічных даследаванняў:[16]

Зноскі

  1. European Space Agency // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  2. SIRENE
  3. https://www.esa.int/About_Us/Welcome_to_ESA/What_is_ESA
  4. https://www.esa.int/Space_in_Member_States/France/L_ESA_faits_et_chiffres Праверана 29 ліпеня 2021.
  5. ESA Convention (6th ed.). European Space Agency. September 2005. ISBN 92-9092-397-0. http://www.esa.int/esapub/sp/sp1300/sp1300EN1.pdf. Retrieved on 19 мая 2012.  Архівавана 22 лістапада 2010.
  6. Poncelet, Jean-Pol; Fonseca-Colomb, Anabela; Grilli, Guilio (November 2004). “Enlarging ESA? After the Accession of Luxembourg and Greece” (PDF). ESA Bulletin (120): 48–53. http://www.esa.int/esapub/bulletin/bulletin120/bul120g_poncelet.pdf.
  7. ESA — Romania accedes to ESA Convention Архівавана 4 сакавіка 2012.
  8. Romanian Space Agency — Comunicat de presa
  9. 1 2 Leclerc, G.; Lessard, S. (November 1998). “Canada and ESA: 20 Years of Cooperation” (PDF). ESA Bulletin (96). ISBN 92-9092-533-7. http://www.esa.int/esapub/bulletin/bullet96/LECLERC.pdf.
  10. Dotto, Lydia (May 2002) (PDF). Canada and The European Space Agency: Three Decades of Cooperation. European Space Agency. http://www.esa.int/esapub/hsr/HSR_25.pdf.
  11. Framework Agreement between the European Community and the European Space Agency(недаступная спасылка)
  12. ESA budget for 2009 (нявызн.) (PDF) (недаступная спасылка). European Space Agency (January 2009). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
  13. ESA and the EU (нявызн.) (недаступная спасылка). European Space Agency (9 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
  14. Еўрапейскае касмічнае агенцтва пашырэе на ўсход у 2012 годзе (нявызн.), Lenta.ru (22.11.2011).
  15. ESA BR-268
  16. Cosmic Vision 2015—2025 Інстытут касмічных даследаванняў, 29 мая 2007 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Касманаўтыка Еўропы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1975 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Касмічныя агенцтвы