wd wp Пошук:

Сардзінская мова

Сардзі́нская мова (саманазва: limba sarda) — раманская мова, родная мова карэннага насельніцтва вострава Сардзінія ў Італіі. Агульная колькасць носьбітаў — 1,2 млн чалавек.

Гісторыя

Сардзінская мова сфарміравалася ў выніку раманізацыі насельніцтва Сардзініі пасля рымскага заваявання ў III ст. да н. э. У раннім сярэднявеччы Сардзінія фармальна ўваходзіла ў склад Візантыі, таму гутарковыя дыялекты развіваліся адносна самастойна іншых італьянскіх дыялектаў. У Італіі сардзінскія дыялекты часцяком вызначаліся як варварскія. У XIV ст. Дантэ Аліг’еры наогул не адносіў сардзінскую мову да італьянскай.

Раннімі пісьмовымі помнікамі сардзінскай мовы з’яўляюцца статут Сасары (каля 1316 г.) і Carta de Logu (1392 г.) — статут сардзінскай дзяржавы Арбарэя. На сардзінскай мове пісаў паэт, навучэнец Пізанскага ўніверсітэта Джэралама Араола (15421615 гг.). З XIV ст. на развіццё мясцовых гаворак моцна ўплывалі іспанская і каталанская мовы. У 1760 г. у якасці афіцыйнай была прынята італьянская мова.

На мяжы XIX ст. і XX ст. з’явіліся навуковыя працы, прысвечаныя сардзінскай мове. У другой палове XX ст. нарадзілася «новая літаратурная хваля» на сардзінскай мове (Nouvelle vague literaria sarda).

15 кастрычніка 1997 г. сардзінская мова была прызнана афіцыйнай у Сардзініі. Мае статус рэгіянальнай мовы ЕС.

Дыялекты

Вылучаюцца 4 асноўныя дыялекты:

Кароткі размоўнік

Сардзінская моваБеларуская мова
EmmoТак
NonНе
Salute (Saludi)Прывітанне
Bon jiorno (Bòna di)Добрай раніцы
Bona tardeДобры дзень
Bona seraДобры вечар
Bona notteДобрай ночы
AdiosuДа пабачэння
Ite ti nas?Як тваё імя?
Mi naro MikalajМяне завуць Мікалай
T'amoЯ цябе кахаю
Grazie medaВялікі дзякуй
Pro piaghereКалі ласка
Cantu costat?Колькі гэта каштуе?

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Італіі
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Раманскія мовы