Свініна — мяса свіней, карысны харчовы прадукт. У мясным балансе Беларусі займае 47,7 % (2000).[1]
Ужываецца ў смажаным, вараным, параным, вэнджаным і салёным выглядзе для падрыхтоўкі шырокага спектру страў, уключаючы супы (напрыклад, боршч, расольнік), катлеты, рагу, халаднік, шашлык, шніцаль, эскалопы, яцерніцэ і іншыя стравы; свініну выкарыстоўваюць (напалову з ялавічынай) для гатавання пельменяў.
Вялікая колькасць свініны перапрацоўваецца ў розную вяндліну: кумпяк, лапатка, грудзінка, бекон і інш. і ў рознага роду каўбасы. У хатніх умовах можна прыгатаваць з свініны бужаніну.
Таксама ў ежу ўжываецца спецыяльна прыгатаваная цэлая свіння як асобная страва (звычайна парася).