А́нгла-саксо́нская хро́ніка — збор летапісных дакументаў з гісторыі Антычнай і Сярэднявечнай Англіі. Быў складзены на загад караля Альфрэда Вялікага (~890), дапрацоўваўся і дапаўняўся рознымі аўтарамі да сяр. 12 ст. Пачатковай мовай збору была стараанглійская (англа-саксонская), пазнейшыя дадаткі з’яўляюць моцны ўплыў сярэдне-англійскай мовы. Вядомыя 9 розных версій або фрагментаў збору, усе яны адрозніваюца, часам вельмі значна, зместам і якасцю, разам апісваюць перыяд ~1-1154 гг.