wd wp Пошук:

Артыклі англійскай мовы

Артыклi англійскай мовы (English articles) - гэта часціны мовы, якія выкарыстоўваюцца для азначэння іменных словаспалучэнняў[1]. У сучаснай англійскай мове існуюць два тыпы артыкляў: азначаны the i неазначаны а (an). Літара е артыкля the чытаецца як “і” перад галоснымі і “э” перад зычнымі. Артыкль an ставіцца перад словамі, якія пачынаюцца галосным гукам (але не абавязкова галоснай літарай[2]), а яго варыянт а - перад словамі, якія пачынаюцца зычным гукам. Артыклі англійскай мовы пераважна ставяцца перад назоўнікамі, але могуць выкарыстоўвацца з прыметнікамі, займеннікамі і парадкавымі лічэбнікамі. Пры спалучэнні з займеннікам all (усё, усе, уся і г.д.) артыкль the ставіцца паміж гэтым займеннікам і назоўнікам, якому займеннік all служыць у якасці азначэння: all the time - увесь час.

Некаторыя даследчыкі граматыкі англійскай мовы разглядаюць адсутнасць артыкля як катэгорыю “нулявога артыкля” (zero article). Але не трэба блытаць адсутнасць артыкля з павольным апушчэннем (deliberate omission of the article) гэтай часціны мовы. Такое апушчэнне прымяняецца ў выпадках, якія патрабуюць перадачы інфармацыі з мінімальнай колькасцю дэталяў: сцэнічныя рэмаркі, газетныя загалоўкі, канспекты лекцый, паведамленні электроннай пошты, sms-паведамленні, тэлеграмы і г.д[3]. Таксама сярод даследчыкаў катэгорыі артыкля англійскай мовы існуе думка, што займеннік some (“некалькі” (прадметаў), “некаторая колькасць”(рэчыва)) з’яўляецца частковым артыклем, але гэта думка не мае шырокай навуковай падтрымкі.

Неазначаны артыкль

Лічыцца што неазначаны артыкль (the indefinite article) а (an) паходзіць ад лічэбніка оnе (адзін). Звычайна з дапамогай такога артыкля перадаюць такія ідэі:

Азначаны артыкль

Лічыцца, што азначаны артыкль (the definite article) the паходзіць ад займенніка this (гэта, гэты). Звычайна гэты артыкль выкарыстоўваюць у наступных сітуацыях:

Адсутнасць артыкля

Адсутнасць артыкля (absence of the article, zero article) мае месца ў наступных сітуацыях:

Некаторыя сітуацыі, калі артыкль мяняе значэнне фразы

Акрамя вышэй апісаных правілаў і тэндэнцый, існуюць яшчэ некаторыя асаблівасці выкарыстання артыкляў ці іх адсутнасці, якія поўнасцю альбо нязначна мяняюць значэнне слоў і фраз кантэкст, што можа ствараць цяжкасці ў перакладзе і вывучэнні англійскай мовы як замежнай. Так, выкарыстанне з парадкавымі лічэбнікамі неазначанага артыкля замест азначанага перадае значэнне “яшчэ адзін”: They opened a fourth shop in the neighbourhood - Яны адкрылі чацвёрты (альбо “яшчэ адзін”) магазін у гэтым раёне [8]. А выкарыстанне неазначанага артыкля замест азначанага з прыслоўем most у спалучэнні з найвышэйшай ступенню прыметніка мяняе значэнне фразы: the most beautiful girl - самая прыгожая, найпрыгажэйшая дзяўчына, а most beautiful girl - вельмі прыгожая дзяўчына (але не самая).

Таксама ў брытанскім варыянце англійскай мовы азначаны артыкль і адсутнасць артыкля мяняюць значэнні сказаў з устойлівымі выразамі з словамі church (царква), prison (турма), hospital (бальніца) і некаторымі іншымі: the workers went to church/the workers went to the church - рабочыя пайшлі ў царкву (на набажэнства)/рабочыя пайшлі ў царкву (каб штосьці зрабіць ці адрамантаваць у яе будынку)[9].

Калі ў фразе daughter of a teacher (дачка настаўніка) з прыклада, які разбіраўся ў раздзеле пра азначаны артыкль, адсутнічае артыкль увогуле, гаворка ідзе не пра тое ці гэта адзіная дачка, ці адна з дачок, а пра яе палажэнне ў грамадстве - дачка настаўніка, а не селяніна альбо банкіра[10].

Устойлівыя выразы з артыклямі англійскай мовы

Устойлівыя выразы з артыклямі а/аn

ВыразЗначэнне
a best suitвыхадны касцюм
a lot ofшмат, многа
a first nightпрэм'ера (фільма і г.д.)
an only childадзінае дзіця
once upon a timeаднойчы, некалі

Устойлівыя выразы з артыклем the

ВыразЗначэнне
out of the blueраптам
in the morningраніцай
the other dayна днях
on the wholeувогуле

Устойлівыя выразы з адсутнасцю артыкля

ВыразЗначэнне
at nightвечарам, уначы
from South to Northз поўдня на поўнач
at first sightна першы погляд, з першага погляду
hand in handрука аб руку

Зноскі

  1. WordWeb.Offline dictionary on a compact disc
  2. Напрыклад перад абрэвіятурай МР (member of parliament - член парламента) ставіцца an, бо гэта слова пачынаецца галосным гукам - “эм-пі”, негледзячы на тое, што першая літара яго зычная. Пры гэтым поўная фраза member of parliament пішацца з формай а неазначанага артыкля . Гл. падрабязней: Hewings, M. Advanced Grammar in Use, 2nd edition, 2005, Unit 44A, p.88
  3. Krylova, I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. М.:КДУ, 2008, §1, p.270 (footnote)
  4. Krylova, I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. М.:КДУ, 2008, §1, р.388, note 1
  5. Murphy, R. English Grammar in Use, 2nd edition, 6th printing, 1995, unit69AB, p.138
  6. Аднак спалучэнне тытулаў, характэрных англійскай мове, з уласнымі імёнамі не суправаджаецца артыклем: Mister Bean (Містэр Бін), President Obama (Прэзідэнт Абама). Неўласцівыя англійскай мове тытулы ставяцца з азначаным артыклем: the baron Munchausen (Барон Мюнхаўзэн). Гл.:Krylova, I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. М.:КДУ, 2008, §26, p.295, text itself and note 3
  7. Krylova, I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. М.:КДУ, 2008, §62, p.323
  8. Krylova, I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. М.:КДУ, 2008, §11, p.280
  9. Murphy, R. English Grammar in Use, 2nd edition, 6th printing, 1995, unit73, p.146
  10. Krylova, I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. М.:КДУ, 2008, §23, p.293, note c
Тэмы гэтай старонкі (1):
Англійская мова