wd wp Пошук:

Сярэднеанглійская мова

Не блытаць з Старажытнаанглійская мова.

Сярэднеанглійская мова — сярэдневяковая форма англійскай мовы, якая склалася пад нармана-французскім уплывам з англасаксонскай мовы на працягу 11-15 стст. З 16 па 19 стст. паступова пераўтваралася ў сучасную англійскую мову. Адрозніваецца ад апошняй некаторымі асаблівасцямі граматыкі, правапісу і значэння слоў.

Некаторыя асаблівасці сярэднеанглійскай мовы

Асаблівасці граматыкі

Адна з адметых асаблівасцей граматыкі сярэднеанглійскай мовы — амаль поўная адсутнасць do як дапаможнага дзеяслова: замест do not ask — ask not (Не пытайце). Яшчэ два граматычныя адрозненні звязаны з вымаўленнем і правапісам: выкарыстанне суфікса th замест s у дзеясловах простай формы цяперашняга часу з дзейнікамі 3-й асобы адзіночнага ліку (he wanteth замест he wants (ён хоча)); ужыванне артыкля an замест a перад словамі, якія пачынаюцца на h (an hundred замест a hundred (сотня)). Адна граматычная асаблівасць звязана з выкарыстаннем розных слоў множнага ліку як сінонімаў слова you (вы) thou (і яго вытворных thy/thine (твой, ваш), thee (цябе, табе, вас, вам)) для адной асобы і ye — для некалькіх (у англійскай мове няма поўнага эквівалента слову «ты»). З дзейнікамі 2 асобы могуць выкарыстоўвацца асобыя формы мадальных дзеясловаў shall i can — shalt i canst. Тое ж самае датычыцца дзеяслова have: з дзейнікам 2 асобы ён ставіцца ў форму hast (напрыклад, thou hast — ты маешь ці вы маеце), якой няма ў сучаснай англійскай мове. Лічбы словамі нават у 19 ст. маглі пісацца ў адваротным парадку: замест twenty-seven (27) seven and twenty (сем і дваццаць)

Асаблівасці правапісу

Некаторыя словы сярэднеанглійскай мовы пішуцца інакш, чым прынята ў сучаснай англійскай

СярэднеанглійскаяСучасная англійскаяБеларускі эквівалент
spakespokeказаў, казала
auldoldстары
artareцяп ч. мн.л. дзеяслова «быць»

Лексічныя асаблівасці

Некаторыя словы сучаснай англійскай мовы мелі дадатковае альбо нават іншае значэнне ў сярэднеанглійскай.

СловаЗначэнне ў сярэднеанглійскайЗначэнне ў сучаснай англійскай мове
gayвяселыгомасексуал
ghostу асноўным — «дух» (напр., Holy Ghost — Святы Дух)у асноўным — «прывід»
meatежамяса
ministerслуга, святарміністр, святар, а калі слуга то толькі Божы
rapeвыкрадацьгвалціць
villanвілан, прыгонны селянінпаскуднік

У сярэднеанглійскай мове лічбы 60, 70, 80 і 90 мелі назвы на ўзор французскіх і зусім не падобныя на сучасныя англійскія

ЛічбаСярэднеанглійскаяСучасная англійская
60threescore (літаральна «тры разы па дваццаць»)sixty
70threescore and ten (літаральна «тры разы па дваццаць і дзесяць»)seventy
80fourscore (літаральна «чатыры разы па дваццаць»)eighty
90fourscore and ten (літаральна «чатыры разы па дваццаць і дзесяць»)ninety

Сувязь сярэднеанглійскай мовы з сучаснасцю

Сярод распаўсюджаных помнікаў пісьменнасці на сярэднеанглійскай мове — Біблія караля Якава, адзін з самых папулярных перакладаў Бібліі на англійскую мову. Таксама распаўсюджаны творы Шэкспіра, Мільтана, Ньютана, Лока, напісаныя на розных варыянтах сярэднеанглійскай. Уся гэта спадчына шырока цытуецца ў мастацкіх і публіцыстычных творах, напісаных на сучаснай англійскай. Многія вернікі на памяць ведаюць асобныя вершы з Бібліі караля Якава. Цікава, што амерыканскі пісьменнік Э. Хэмінгуэй выкарыстоўваў элементы сярэднеанглійскай у сваім рамане «Па ком звоніць звон» (For Whom the Bell Tolls), напрыклад, thou i яго вытворныя.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гісторыя англійскай мовы
Сярэдневяковыя мовы
Мовы і дыялекты паводле алфавіта