wd wp Пошук:

Амерыканскі варыянт англійскай мовы

Амерыканскі варыянт англійскай мовы (American English) - гэта адзін з дыялектаў англійскай, які распаўсюджан пераважна ў ЗША. Фактычна з’яўляецца альтэрнатыўнай нормай літаратурнай англійскай мовы падобна як тарашкевіца ў Беларусі, бо на амерыканскім дыялекце англійскай выдаецца літаратура, афіцыйныя дакументы, ідзе трансляцыя радые- і тэлеканалаў. Навучэнне англійскай мове ў Беларусі звычайна вядзецца з апорай на брытанскі варыянт (у навучальных установах з лінгвістычным ухілам могуць разглядацца адрозненні амерыканскага і брытанскага варыянтаў). Але амерыканская англійская з’яўляецца стандартам у шоу-бізнесе, калі, напрыклад, беларускія (і ня толькі) музычныя гурты спяваюць на англійскай. На сучасным этапе сціраецца мяжа паміж брытанскім і амерыканскім варыянтамі па прычыне распаўсюджаннасці апошняга ў тым ліку і ў Вялікабрытаніі.

Граматычныя асаблівасці амерыканскага дыялекту

Нярэдка замест перфектнай (завершанай) формы цяперашняга часу (Present Perfect) выкарыстоўваецца простая форма прошлага часу (Past Simple): He just finished reading замест He just finished reading (Ен толькі што скончыў чытаць). Такім жа чынам амерыканцы пазбягаюць карыстацца і завершанай формай прошлага часу: After I went out I phoned him замест After I had gone out I phoned him (Пасля таго як я выйшаў, я патэлефанаваў яму)[1].

Існуюць і амерыканскія варыянты 3-й формы (альбо прошлага дзеепрыметніка) няправільных дзеясловаў:

АмерыканізмБрытанскі варыянтІнфінітыўная формаЗначэнне слова
gottengotgetатрымаць і г.д.
proven, provedprovedproveдаказаць
strickenstruckstrikeстукнуць
learnedlearntlearnвучыць (штосьці)
smelledsmeltsmellпахнуць[2]

Таксама існуюць пэўныя адрозненні ў выкарыстанні прыназоўнікаў:

АмерыканізмБрытанскі варыянтЗначэнне слова
on the streetin the streetна вуліцы
fill out a formfill in a formзапоўніць анкету/форму
be oriented atbe oriented toарыентавацца на
on weekendsat weekendsу выхадныя дні
meet withmeetсустракацца, знаеміцца
do overdo upперарабіць
talk withtalk toразмаўляць (з кімсьці)[3]

І, нарэшце, існуюць некаторыя адрозненні ў выкарыстанні артыкляў у амерыканскім і брытанскім дыялектах англійскай мовы:

АмерыканізмБрытанскі варыянтЗначэнне слова
one thing or the otherone or other thingальбо тое, альбо другое
in the hospitalin hospitalу бальніцы[4][5]
all morningall the morningусю раніцу[6]

Фанетычныя адрозненні амерыканскага варыянту англійскай ад брытанскага

Такіх адрозненняў няшмат, таму носьбіты англійскай з ЗША і Вялікабрытаніі добра разумеюць адно аднаго. Калі пазбегнуць параўнання розных мясцовых дыялектаў, напрыклад, англійскай мовы Тэхаса з гаворкай графства Кент, то можна вылучыць тры асноўных адрознення. У амерыканскай англійскай літара “а” (эй) паміж дзвумя зычнымі заўжды чытаецца як “ӕ” (нешта сярэдняе паміж “э” і “я”), а брытанскі вырыянт патрабуе вымаўлення гэтай літары ў словах glass (шкло), fast (хуткі, хутка), dance (танец, танчыць) працяглым гукам “а”. Літара “о” паміж дзвумя зычнымі чытаецца кароткім гукам “о” брытанцамі і працяглым гукам “а” амерыканцамі. Таму словы God (Бог) i guard (ахова) гучаць у амерыканскай англійскай аднолькова. Зычная “r” на канцы слова ці перад іншай зычнай (напрыклад у слове morning (раніца)) звычайна ня чытаецца ў брытанскім дыялекце і можа вымаўляцца ў амерыканскім.

Арфаграфічныя адрозненні амерыканскай англійскай ад брытанскай

Амерыканскі правапіс фактычна з’яўляецца спрошчаным варыянтам класічнага брытанскага. Асноўныя адрозненні можна адлюстраваць у табліцы:

Амерыканская арфаграфіяБрытанская арфаграфіяЗначэнне слова
colorcolourколер
diskdiscдыск
dialogdialogueдыялог
centercentreцэнтр
programprogrammeпраграма
sulfursulphurсера
licenselicenceліцэнзія
mustachemoustacheвусы
aluminumaluminiumалюміній
likablelikeableпрыемны, мілы
tiretyreшына
organizationorganisationарганізацыя
travelingtravellingвандроўка
anemiaaneamiaанемія[7]

Лексічныя адрозненні амерыканскага і брытанскага варыянтаў англійскай мовы

Існуе невялікая колькасць слоў і выразаў, якія маюць розныя значэнні у абодвух дыялектах:

АмерыканізмБрытанскі варыянт
to table - адкласці (справу) да больш прывабнага часуto table - вынесці (справу) на абмеркаванне
homely - праставаты, няпрывабныhomely - просты, натуральны
elevator - як правіла "ліфт"elevator - як правіла "элеватар"
frontier - ускраіна ЗШАfrontier - мяжа, граніца (увогуле)
meter - метрmeter - вымяральнік
vest and pants - дзелавы касцюмvest and pants - майка і штаны (альбо шорты)
it bombed - гэта быў поўны правалit went like a bomb - гэта (справа) мела вялізарны поспех

Але асноўная маса адрозненняў гэта выкарыстанне розных слоў у адным значэнні. Пры гэтым трэба памятаць, што многія носьбіты англійскай за межамі Вялікабрытаніі і ЗША разглядаюць гэтыя адрозненні як сінонімы, не проціпастаўляючы іх.

Брытанскі варыянтАмерыканскі варыянтЗначэнне слова
adoptnominateвыдвігаць на пасаду
air hostessflight attendantсцюардэса
anti-clockwisecounterclockwiseсупраць гадзіннікавай стрэлкі
aubergineeggplantбаклажан
autumnfallвосень
banknotebillбанкнота
biscuitcookieпячэнне
cash dispenserATM machineбанкамат
chemistsdrugstoreаптэка
cinemamoviesкінатэатр
crambone upзубрыць
dust bingarbage canсметнік
get the sackget a pink slipбыць звольненым
ground floorfirst floor1-ы паверх
in top gearin high gearна поўнай хуткасці
limitedincorporatedтаварыства з абмяжаванай адказнасцю
lynxbobcatрысь
main roadhighwayшаша
markgradeвучэбная адзнака
petrolgas(oline)бензін
railwayrailroadчыгунка
tapfaucetкран (вадаправодны)
twin- townsister-townгорад-пабрацім
underground (tube)subwayмятро[8]
flat apartment кватэра[9]

Амерыканскія фразеалагізмы

Існуе шэраг устойлівых выразаў, якія характэрны ў большай ступені амерыканскаму варыянту англійскай, чым брытанскаму.

ФразеалагізмЗначэнне
beat one's brains outламаць галаву на чымсьці
be from Missouriбыць скептыкам
chew the fatраспаўсюджваць плеткі
do a land-office businessмець шмат кліентаў
drop the ballзрабіць дурную памылку
feel like 2 centsдрэнна сябе адчуваць
Johnny-on-the-spotхлопчык на пабягушках
live high off the hogжыць у раскошы
rest on one's oresзрабіць перапынак
to snow someoneблефаваць перад кімсьці[10]

Знешнія спасылкі

Зноскі

  1. Адрозненні паміж гэтымі формамі выражэння часу апісаны ў артыкуле “Сістэма форм выражэння часу ў англійскай мове
  2. На падставе падручніка: В. С. Слепович. Курс перевода (английский-русский). Мн:“ТэтраСистемс”, с. 52
  3. Табліца на аснове падручніка: В. С. Слепович. Курс перевода (английский-русский). Мн:“ТэтраСистемс”, с. 51
  4. У брытанскім варыянце англійскай выкарыстанне артыклю the са словамі hospital (бальніца), school (школа), university (універсітэт), prison (турма) і некаторымі іншымі мяняе сэнс сказа: He is in hospital - Ен ляжыць у бальніцы; He is in the hospital - Ен знаходзіцца ў будынку бальніцы (каб наведаць кагосьці) Гл. R. Murphy. English Grammar in Use. Second edition Unit 73, p.146-147
  5. Krylova, I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-Day English. Practical Course. 12th edition. М.:“КДУ”, 2008, с.316, параграф 51
  6. Табліца на аснове падручніка: В. С. Слепович. Курс перевода (английский-русский). Мн:“ТэтраСистемс”, с. 51
  7. На падставе падручніка: В. С. Слепович. Курс перевода (английский-русский). Мн:“ТэтраСистемс”, с. 52
  8. На падставе 2-х табліц падручніка: В. С. Слепович. Курс перевода (английский-русский). Мн:“ТэтраСистемс”, с. 53-56
  9. Амерыканскі і брытанскі англійская
  10. На падставе табліцы з падручніка: В. С. Слепович. Курс перевода (английский-русский). Мн:“ТэтраСистемс”, с. 56
Тэмы гэтай старонкі (2):
Англійская мова
ЗША