wd wp Пошук:

Нармандскае заваяванне Англіі

Нарма́ндcкае заваява́нне А́нгліі (англ.: Norman conquest of England) — уварванне нарманаў на Брытанскія астравы пад кіраўніцтвам Вільгельма, герцага Нармандыі, і наступнае падпарадкаванне англійскага каралеўства. Галоўнымі падзеямі заваявання сталі: бітва пры Гастынгсе і каранаванне Вільгельма як караля Англіі. Падпарадкаванне Англіі нармандcкім войскам скончылася ў 10701075 гадах. У выніку на тэрыторыю Англіі былі перанесеныя класічныя формы феадалізму і ваенна-ленай сістэмы, створана цэнтралізаваная дзяржава з моцнай каралеўскай уладай. Узмацнілася арыентацыя краіны на кантынентальную Еўропу і яе ўцягнутасць у еўрапейскую палітыку, а традыцыйныя сувязі са Скандынавіяй значна паслабелі. Захоп таксама паўплываў на развіццё англійскае мовы і культуры.

Падзеі

Пасля смерці ў 1066 годзе караля Англіі Эдуарда Спаведніка (1042—1066) свае прэтэнзіі на карону прад’явіў герцаг Нармандыі Вільгельм II. Ён спасылаўся на вуснае абяцанне Гаральда, якога выбралі новым англійскім каралём, перадаць яму ўладу. Гаральд не адмаўляўся ад гэтага, але выконваць абяцанне не хацеў, бо даў яго пад прымусам. Пасля каранацыі Гаральда, Вільгельм пачаў падрыхтоўку дэсанта ў Англію. Пад канец верасня 1066 года нармандская армія (5 тысяч чалавек на 700 барках) перасекла праліў Ла-Манш. 14 кастрычніка 1066 года каля порта Гастынгс англійская армія была знішчана ўшчэнт. Кароль Гаральд загінуў падчас бітвы. Карона Англіі спачатку перайшла да Эдгара Этэлінга (унук Эдмунда II Жалезнабокага), але неўзабаве пад ціскам большасці магнатаў, была перададзена герцагу Нармандыі, які стаў каралём — Вільгельмам I Заваёўнікам (1066—1087).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нармандскае заваяванне Англіі
Войны XI стагоддзя
Войны Англіі