wd wp Пошук:

Данелаг

Данелаг на карце Англіі ў 886 годзе (блакітны)

Данелаг (стар.-англ.: Dena lagu; дацк.: Danelagen) — вобласць у паўночна-ўсходняй частцы Англіі, якая адрознівалася асаблівай прававой сістэмай і сацыяльнай структурай. Яна была перанята ад дацкіх вікінгаў, якія захапілі гэтыя землі ў IX стагоддзі. Так, у Данелагу штраф за забойства чалавека вызначаўся яго сацыяльным статусам, а не сацыяльным статусам яго сеньёра, як у іншых рэгіёнах краіны. Сфера правапарушэнняў, што знаходзіліся пад юрысдыкцыяй каралеўскіх судоў, была значна большай. Галоўным адрозненнем у сацыяльнай структуры была наяўнасць класа вольных сялян, у той час як на тэрыторыі астатняй Англіі сялянства пераважна было прыгоннае.

Пасля аднаўлення ўлады англасаксонскіх каралёў над Данелагам у пачатку X стагоддзя скандынаўскае права і звычаі былі захаваныя, а многія з іх увайшлі ў агульнаанглійскую практыку. Спецыфіка юрыдычнай сістэмы паўночна-ўсходняй Англіі перажыла нармандскае заваяванне і працягвала існаваць на працягу ўсяго перыяду сярэдневякоўя.

Геаграфічна Данелаг падзяляўся на чатыры рэгіёны:

Мяжа паміж Данелагам і англасаксонскай тэрыторыяй прыблізна праходзіла ў паўднёва-заходнім напрамку ад Лондана да Чэстэра.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Гісторыя права
Вікінгі
Сярэдневякоўе
Гісторыя Англіі