wd wp Пошук:

Беда Вялебны

Беда Вялебны, Беда з Нартумбрыі (лац.: Bēda Venerābilis; 672/673 — 26 мая 735) — манах Ордэна бенедыкцінцаў з Нартумбрыі, багаслоў, гісторык і паэт, хрысціянскі святы.

Вядомы сваёй працай «Царкоўная гісторыя народа англаў» (лац.: Historia ecclesiastica gentis Anglorum), за якую яго завуць бацькай англійскай гісторыі. У 1899 годзе Беда абвешчаны настаўнікам царквы.

Біяграфія

Бяда Вялебны, ілюстрацыя з Нюрнбергскай хронікі, XV ст.

Ужо на восьмым годзе жыцця ён паступіў у манастыр Уірмаўт, дзе прабыў да 691 года, атрымаўшы там цудоўную для таго часу навуковую адукацыю. Адсюль ён перайшоў у суседні, падуладны Уірмаўту манастыр Джарау (заснаваны ў 681), дзе на 19-м годзе жыцця стаў дыяканам і ў 702 годзе — святаром. З гэтага часу пачынаецца яго пісьменніцкая дзейнасць, якая складалася, галоўным чынам, у тлумачэнні асобных кніг Старога і Новага Запаветаў. На смяротным ложы ён скончыў пераклад Евангеллі паводле Яна на англасаксонскую мову, дыктуючы яго сваім вучням. Паводле яго біёграфа Кутберта, апошняе сачыненне святога — Перадсмяротная песня Беды на старажытнаанглійскай мове. Памёр 27 мая 735 і пахаваны ў манастыры Джарау; пазней яго рэшткі былі перанесены ў Дарэмскі сабор.

Зноскі

  1. Berry A. A Short History of AstronomyLondon: John Murray, 1898.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508237 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Istituto dell’Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line Праверана 7 чэрвеня 2021.
  4. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Святыя Англіі
Памерлі ў графстве Тайн і Уір
Настаўнікі царквы
Царкоўныя дзеячы VIII стагоддзя
Персанажы «Боскай камедыі»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Каталіцкія святыя
Святыя паводле алфавіта
Англіканскія святыя
Асобы
Памерлі 26 мая
Нарадзіліся ў 672 годзе
Постаці англійскай гісторыі
Царкоўныя дзеячы VII стагоддзя
Бенедыкцінцы
Нарадзіліся ў графстве Тайн і Уір
Гісторыкі VIII стагоддзя
Памерлі ў 735 годзе
Лацінскія гісторыкі
Агіёграфы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Праваслаўныя святыя
Гісторыкі царквы