wd wp Пошук:

Прыметнікі англійскай мовы

Прыметнікі англійскай мовы - гэта часціны англійскай мовы, з дапамогай якіх у сказе перадаюцца характарыстыкі прадметаў і з’яў, выражаных назоўнікамі. Як і ў іншых мовах, прыметнікі англійскай мовы маюць граматычную катэгорыю вышэйшай і найвышэйшай ступеняў. Могуць быць простымі (dry - сухі) і складанымі, якія ўтвараюцца з некалькіх слоў (computer-literate - які добра валодае камп’ютарам). Сучасная англійская мова адносіцца да катэгорыі аналітычных моў - моў, якія развіваюцца за конт надання новых значэнняў аднаму і таму ж слову. Таму адно слова можа быць у розных кантэкстах назоўнікам, дзеясловам і прыметнікам. Напрыклад, слова stone можа азначаць “камень” (наз), “каменны” (прым) і “укаменаваць, пабіць камянямі” (дзеясл). Таму носьбітам беларускай мовы, якія вывучаюць англійскую як замежную, прыходзіцца быць уважлівымі да такіх асаблівасцяў.

Вышэйшая і найвышэйшая ступені прыметнікаў англійскай мовы

У англійскай мове існуюць 3 асноўных спосабы ўтварэння вышэйшай і найвышэйшай ступеняў прыметнікаў. Першы, суфіксальны, прымяняецца да слоў у 1-2 склада. Другі, які патрабуе выкарыстання прыслоўяў more i most, уласцівы прыметнікам з 2 і больш складамі. Трэці прымяняецца да складаных прыметнікаў і выражаецца ў змяненні першай часткі слова. Нярэдка з прыметнікамі ў найвышэйшай ступені ставіцца артыкль the.

ВарыянтПрыметнікВышэйшая ступеньНайвышэйшая ступеньЗначэнне слова
1fastfaster(the) fastestхуткі
2beautifulmore beautiful(the) most beautifulпрыгожы
3well-builtbetter-built(the) best-builtматэрыяльна забяспечаны

Найбольшую цяжкасць для тых, хто вывучае англійскую мову як замежную, уяўляюць прыметнікі з 2-х складоў, бо адны з іх мяняюць ступень з дапамогай суфіксаў, другія - з дапамогай прыслоўяў. У асноўным, суфіксальным спосабам утварэння вышэйшай і найвышэйшай ступеняў карыстаюцца наступныя віды двухскладовых прыметнікаў:

Некаторыя прыметнікі англійскай мовы маюць асобыя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў:

! ПрыметнікВышэйшая ступеньНайвышэйшая ступеньЗначэнне слова
goodbetter(the) bestхарошы
badworse(the) worstблагі
farfarther(the) farthestдоўгі (адлегласць)
farfurther(the) furthestдоўгі (адлегласць i час)
latelater(the) latestпозні, апошні (час)
latelater(the) lastапошні (паслядоўнасць)
nearnearer(the) nearestблізкі (адлегласць)
nearnearer(the) nextблізкі, наступны (паслядоўнасць)
oldolder(the) oldestстары, старэйшы (узрост)
oldelder(the) eldestстары, старэйшы, старшы (палажэнне ў сям'і і г.д.)[2]

Сінтаксічная роля прыметнікаў у сказах англійскай мовы

Ніжэй пералічаны некаторыя функцыі, якія могуць выконваць прыметнікі ў сказах англійскай мовы.

Паслядоўнасць выкарыстання прыметнікаў і назоўнікаў у сінтаксічнай ролі азначэння

Калі ў сказе да аднаго слова ставяцца некалькі азначэнняў з рознымі характарыстыкамі, яны ідуць у наступнай паслядоўнасці: эпітэт-размер-узрост-форма-колер-паходжанне+назоўнік[3]

Напрыклад: a good big old square brown French box - добрая вялікая старая квадратная французская скрынка.

Выкарыстанне прыметнікаў з дзеясловамі замест прыслоўяў

Пасля некаторых дзеясловаў - feel (адчуваць), taste (мець густ), smell (пахнуць) i інш. - немагчыма выкарыстоваць прыслоўі, і замест іх ставяцца прыметнікі[4]:

The flower smells sweet - Кветка прыемна пахне.

Як бачна на прыкладзе, у перакладзе на беларусскую замест прыметнікаў звычайна ўжываюць прыслоўі.

Пасля некаторых непераходных дзеясловаў - blow (дзмуць), shine (ззяць), stand (стаяць), sit (сядзець), lay (ляжаць) i інш. - правіламі англійскай мовы дазваляецца выкарыстоўваць і прыметнікі, і прыслоўі раўназначна[5]. На беларускую мову яны перакладаюцца прыслоўямі:

We stood silent(ly) - Мы стаялі моўчкі.

Адмоўныя прэфіксы ў спалучэнні з прыметнікамі

Найбольш распаўсюджана выкарыстанне адмоўных прэфіксаў un- i in- (unimpornant - няважны, inexpensive - нядарагі), але шырока выкарыстоўваюцца таксама ir- з прыметнікамі, якія пачынаюцца на літару r (irregular - нярэгулярны) i il- з прыметнікамі, якія пачынаюцца на літару l (illegal - нялягальны). Сярод іншых варыянтаў - прэфікс dis- для выражэння адсутнасці тых ці іншых характарыстык, якія былі ўласцівы прадмету ці з’яве (a disqualified sportsman - дыскваліфікаваны спартсмен) і mis-, якім выражаюць няправльныя ўласцівасці, дзеянні і г.д. (a misused tool - прылада працы, якой няправільна карыстаюцца).

Зноскі

  1. Krylova I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. 12th edition М.:“КДУ”, 2008, с.344, §4
  2. Krylova I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. 12th edition М.:“КДУ”, 2008, с.335-336, §4
  3. L.Alexander. Longman English Grammar Practice. Self-Study Edition, Unit 6.4D, p.87
  4. Krylova I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. 12th edition М.:“КДУ”, 2008, с.397, §4, note 1
  5. Krylova I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. 12th edition М.:“КДУ”, 2008, с.397, §4, note 2
Тэмы гэтай старонкі (1):
Англійская мова