wd wp Пошук:

Выклічнікі англійскай мовы

Выклічнікі англійскай мовы (English interjections) — гэта часціны мовы, якія выражаюць розныя пачуцці.

Сярод гамы пачуццяў, якія могуць перадавацца выклічнікамі англійскай мовы, ёсць радасць і захапленне (wow!/ого!), злосць і незадавальненне (tut!/ат!, ай!), збянтэжанасць (yikes!, oops!/вой!) і здзіўленне (oh!/вой!). Асаблівую цяжкасць для тых, хто вывучае англійскую мову як замежную, могуць уяўляць выклічнікі oi, які адпавядае беларускаму «гэй!», а не «вой!» і there, які можа быць рознымі часцінамі мовы ў розных кантэкстах, а як выклічнік выкарыстоўваецца пры суцяшэнні тых, хто плача, і перадаецца па-беларуску «ну-ну, хопіць». Калі выклічнік выкарыстоўваецца як лаянка (напр., gosh! «чорт!»), ён можа перадаваць і адмоўныя пачуцці. Выклічнік yahoo (давай!, разам!) стаў назвай інтэрнэт-партала. Выклічнікі ў сказе аддзяляюцца коскамі і іншымі знакамі прыпынку.

Трэба адрозніваць выклічнікі ад слоў, якімі перадаюць імітацыю гукаў жывёл (напр., іржанне коней «neigh»), гукаў якія робяць прадметы, з’явы прыроды (напр., грукат выбуху ці стрэлу «bang»).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Англійская мова