wd wp Пошук:

Неасабовыя формы дзеясловаў англійскай мовы

Неасабовыя формы дзеясловаў англійскай мовы (English verbals) - гэта асобыя часціны англійскай мовы, якія ўтвараюцца ад дзеясловаў. Існуюць 3 віды такіх форм - інфінітыў (infinitive), герундый (gerund) і дзеепрыметнік (participle). Кожная з гэтых форм мае некалькі форм выражэння часу і стану.

Формы інфінітыва

ФормаАктыўны станПасіўны стан
Простаяdobe done
Працяглаяbe doingняма
Завершанаяhave donehave been done
Завершана-працяглаяhave been doingняма[1]

Інфінітыў англійскай мовы не мае адпаведных беларускіх эквівалентаў за выключэннем простай формы (рабіць-зрабіць) і таму перакладаецца іншымі формамі дзеясловаў. Напрыклад: He can have been working for us for 5 months - Магчыма, ён працуе на нас ужо 5 месяцаў.

Выкарыстанне часціцы to з інфінітывамі

Звычайна інфінітыў ставіцца з часціцай to, калі выступае ў сказе ў ролі дзейніка (To read this book is very important - Важна прачытаць гэту кнігу), выказніка (My wish is to be with her — Мае жаданне - быць з ёй), азначэння (He is a man to trust — Ён чалавек, якому можна давяраць) ці з’яўляецца часткай уводнай фразы (To be quite frank, I don’t want to go there - Шчыра кажучы, я не хачу туды ісці). Але калі інфінітыў выконвае ролю дапаўнення пасля некаторых дзеясловаў і фраз ён можа ставіцца без часціцы to. Па-англійску такая форма інфінітыва называецца голай (bare infinitive). Пасля большасці мадальных дзеясловаў усе формы інфінітыва ідуць без суправадження гэтай часціцы. Астатнія выпадкі выкарыстання інфінітыва без часціцы to можна ўмоўна падзяліць на групы:

Пасля дзеяслова help (дапамагаць) часціца to з інфінітывам з’яўляецца факультатыўнай (г.зн. яе можна ці ставіць, ці не)[2] (He helped me (to) finish my job - Ён дапамог мне скончыць работу)

Форма -ing

Герундый і дзеепрыметнік цяперашняга часу (Present Participle) аб’ядноўвае агульнасць форм. Паколькі яны ўсе ўтрымліваюць суфікс ing, для зручнасці і герундый, і дзеепрыметнік цяперашняга часу могуць называць формай -ing ці ing’авай формай.

ФормаАктыўны станПасіўны стан
Простаяdoingbeing done
Завершанаяhaving donehaving been done[3]

У сказе герундый і дзеепрыметнік цяперашняга часу адрозніваюцца значэннем. У сказе Reading books is important слова reading з’яўляецца герундыем і перакладаецца на беларускую назоўнікам ці дзеясловам, паколькі герундыяльнай формы ў беларускай мове няма: “Чытаць кнігі важна” альбо “Чытанне кніг важна”. А дзеепрыметнік цяперашняга часу перадаецца на беларускую дзепрыметнікам, дзеепрыслоўем ці даданым сказам. (Reading a book he was thinking of her - Чытаючы кнігу, ён працягваў думаць пра яе/Калі ён чытаў кнігу, ён усе яшчэ думаў пра яе.)

Дзеепрыметнік прошлага часу

Дзеепрыметнік прошлага часу (Past Participle) звычайна яшчэ мае назву 3-й формы няправільных дзеясловаў. Выкарыстоўваецца ў пасіўным (залежным) стане і завершанай форме дзеясловаў. Можа выступаць у ролі азначэння і перакладацца на беларускую прыметнікам: I never saw her so tired — Ніколі не бачыў яе такой стомленай.

Магчымыя камбінацыі і спалучэнні з інфінітывам, герундыем і дзеепрыметнікам

З неасабовымі формамі дзеясловаў іншыя часціны мовы могуць утвараць пэўныя спалучэнні. Ніжэй пералічаны найбольш распаўсюджаныя з іх.

Складанае дапаўненне

Складанае дапаўненне (Complex object) складаецца з камбінацыі інфінітыва ці дзеепрыметніка цяперашнягя часу і назоўніка ці займенніка, якія ставяцца пасля выказніка. У наступных прыкладах складанае дапаўненне вылучана курсівам.

Складаны дзейнік

Складанае дзейнік (Complex subject) утвараецца пры спалучэнні інфінітыва, які стаіць пасля дзеяслова-выказніка ў пасіўным стане і дзеясловаў seem (здавацца), appear (аказацца), prove (аказацца), turn out (аказацца), happen (здарыцца) i chance (аказацца) і дзейніка, які выражаны назоўнікам і займеннікам. Складаны дзейнік у наступных прыкладах вылучаны курсівам.

Незалежны дзеепрыметнікавы абарот

Звычайна гэта канструцыя ў сказе аддзяляецца коскай і перакладаецца на беларускую мову даданым сказам. У прыкладах, якія прыведзены ніжэй, незалежны дзеепрыметнікавы абарот вылучаецца курсівам.

Канструкцыі з герундыем

У сучаснай англійскай мове існуюць 2 канструкцыі з герундыем:

Як бачна на вышэй апісаных прыкладах, канструкцыі з герундыем перакладаюцца на беларускую даданым сказам. Магчыма таксама перакладаць такія канструкцыі назоўнікамі[4].

Зноскі

  1. На падставе апублікаванай у дапаможніку: Krylova I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. 12th edition М.:“КДУ”, 2008, с.172, §165
  2. R. Murphy. English Grammar in Use. Second edition, Unit 56C, p. 112
  3. Перапрацавана на падставе апублікаванай у дапаможніку: Krylova I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. 12th edition М.:“КДУ”, 2008, с.172, §165
  4. Слепович В. С. Курс перевода. Русский-английский. Мн.:“ТетраСистемс”, 2001, с.112

Выкарыстанне неасабовых форм дзеяслова з дзеясловамі і выразамі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Англійская мова