wd wp Пошук:

Уэсекс

Уэсекс (англ.: Wessex; стар.-англ.: Westseaxna rīce) — англасаксонскае каралеўства, якое сфарміравала Англію. Было заснавана саксамі у пачатку VI стагоддзя пры заваяванні Брытаніі. У 740 годзе трапіла пад уладу Мерсіі. У 825 годзе Эгберт, кароль Уэсекса, нанёс паражэнне Мерсіі і аб’яднаў пад сваёй уладай большую частку краіны, якая з таго часу пачала лічыцца Англіяй. Аднак ужо у канцы IX стагоддзя каралю Альфрэду Вялікаму пасля цяжкай барацьбы супраць нарманаў прыйшлося падпісаць дагавор аб перадзеле краіны (Уэсекс застаўся ў яго руках). З перыядам Альфрэда ў гістарычнай літаратуры звычайна звязваецца заканчэнне гісторыі Уэсекса і пачатак гісторыі Англіі.

У эпоху бронзавага веку на тэрыторыі Уэсекса існавала значная Уэсекская культура, якая пакінула вялікую колькасць помнікаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
З’явіліся ў 519 годзе
Англасаксонскія каралеўствы
Уэсекс
Зніклі ў 927 годзе