wd wp Пошук:

Вілейка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вілейка (значэнні). Віле́йка[2] (трансліт.: Viliejka) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Вілейскага раёна, на р. Вілія. За 103 км на паўночны захад ад Мінска. Чыгуначная станцыя на лініі МаладзечнаПолацк. Вузел аўтадарог на Маладзечна, Смаргонь, Мядзел, Докшыцы, Плешчаніцы. Насельніцтва 26 751 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Лічыцца, што Вілейка з’явілася каля пяці стагоддзяў таму, аднак археалагічныя знаходкі сведчаць аб тым, што людзі заснавалі пастаяннае паселішча недалёка ад сённяшніх межаў Вілейкі нашмат раней гэтай даты. Першыя людзі на тэрыторыі сучаснага Вілейскага раёна з’явіліся прыкладна ў 9 тысячагоддзі да нашай эры. Недалёка ад вёсак Сосенка і Асташкава знойдзеныя стаянкі старажытных людзей і крэмневыя прылады працы, па якіх ўзрост знойдзеных стаянак адносяць да 7-5 тысячагоддзя да нашай эры. Пазнейшыя археалагічныя помнікі, якія адносяцца да эпохі неаліту (4-2 тысячагоддзя да нашай эры), выяўленыя каля вёсак Камена, Кастыкі, Куранец, Нароча (Нарач), Рабунь і некаторых іншых.

У X—XIII стст. тэрыторыя сучаснай Вілейшчыны ўваходзіла ў склад Полацкага княства, а з XIV па XVII ст. — У Вялікае княства Літоўскае. У гэты перыяд паселішча насіла назву Стары Куранец.

Мястэчка ўзнікла на землях велікакняжацкага маёнтка Куранец. Упершыню Куранец разам з возерам Нарач і ракой Нарачанкай узгадваецца ў лацінамоўнай грамаце вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча віленскаму катэдральнаму касцёлу Святога Станіслава ад 2 лютага 1436 года («districtum Kureniecz», «lacu Norocz», «flavium Norocz»)[4].

З 1599 года мястэчка, цэнтр староства Ашмянскага павета Вялікага Княства Літоўскага.

У 1727 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аўгуст Моцны даў прывілей на штотыднёвыя таргі ў Вілейцы па нядзелях і на 3 кірмашы на год.

З 1793 года, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, Вілейка ўваходзіць у склад Расійскай імперыі. На вядомых картах Вілейкі XVIII стагоддзя відаць, што паселішча размяшчалася на працягу больш за кіламетр па беразе Віліі ўздоўж адзінай вуліцы з невялікай плошчай ля месца ўпадзення ў Вілію яе прытоку Пляснянкі. Тады ж, у канцы XVIII ст., 3 мая (па старым стылі) 1795 года, Вілейка стала павятовым горадам — ​​цэнтрам Вілейскага павета Мінскай, а пазней (з 1843 года) — Віленскай губерні.

Герб Вілейскага павета

22 студзеня (па старым стылі) 1796 зацверджаны герб Вілейкі: чырвонае поле шчыта перасякае выява ракі з суднам і залатым коласам. Ад першапачатковага малюнка якога да нашага часу ў некалькі змененым выглядзе захавалася толькі ніжняя частка (у верхняй адлюстроўваўся Мінскі герб, які ў 1845 годзе быў заменены на Віленскі, а пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года быў адменены адначасова са знікненнем Віленскай губерні).

Асноўнымі заняткамі жыхароў горада з’яўляліся земляробства і рачное суднаходства. Па Віліі і далей па Нёмане ў Еўропу вывозілі дрэва, лён, пяньку, збожжа, воск. Штогод у горадзе праводзіліся 4 гандлёвыя кірмашы, аб’ёмы гандлю пачалі спадаць толькі ў канцы XIX ст. Ад XVIII ст. у Ільі запрацавала найбуйнейшая на тэрыторыі сучаснай Беларусі шкляная мануфактура. У XIX ст. недалёка ад Даўгінава існавала суконная фабрыка.

Выгляд Вілейкі ў сярэдзіне XIX ст.

У канцы XVIII ст. тэрыторыя Вілейкі ў плане нагадвала трохвугольнік. Адметных будынкаў і ўмацаванняў не было. У XIX ст. набыла стройнасць забудовы. Вялікія страты гораду прычынілі пажар 1810 г. і руска-французская вайна 1812 г. Пасля вайны 1812 года пачалася буйная рэканструкцыя горада. На працягу стагоддзя цалкам была заменена старая забудова. Многія будынкі сённяшняй Вілейкі былі закладзены ў канцы XIX — пачатку XX стст.

У час нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830—31 гг. у горадзе 8.4—1.9.1831 дзейнічаў паўстанцкі камітэт на чале з Радзішэўскім. Паўстанне задушана царскім войскам пад камандаваннем Саф’янава. У час паўстання 1863—64 гг. у павеце дзейнічаў паўстанцкі атрад Вінцэнта Козела-Паклеўскага (разбіты ў сутычцы пад Уладыкамі).

У сярэдзіне XIX ст. ў Вілейцы быў маёнтак з палацам; у 1860 — 2 турмы, царква, 3 малітоўныя дамы, 3 капліцы, шпіталь, бровар, 14 крам, 272 дамы, у 1861—2931 жыхар, у 1880 — 3450, у 1897 — 3560 жыхароў, з іх 40,9 % пісьменных. Роднай мовай паказвалі: беларускую — 1871, яўрэйскую — 1326, рускую — 217, польскую — 109[5], 2 навучальныя ўстановы, шпіталь. Горад быў забудаваны пераважна драўлянымі аднапавярховымі дамамі, вуліцы падзялялі горад на кварталы.

Водныя грузаперавозкі па рацэ ў XX ст. замяніліся значнымі па велічыні плынямі грузаў і пасажыраў праз Вілейскую станцыю чыгункі (У 1904 годзе праз Вілейку пракладзеная чыгунка). У рэвалюцыю 1905—07 у горадзе дзейнічалі рэвалюцыйна-сялянскі камітэт, сацыял-дэмакратычная група.

У час Першай сусветнай вайны, у верасні 1915 г. Вілейка была акупаваная германскай арміяй, аднак неўзабаве вызвалена рускай арміяй падчас цяжкага бою. Баі ў 1915—1916 гадах за Вілейку былі самымі жорсткімі і кравапралітнымі падчас Нарачанскай аперацыі. У гонар вызвалення горада ў 1916 г. быў названы новы пяхотны полк рускай арміі — 748-й Вілейскі. У Вілейцы дыслацыраваўся корпус расійскай 10-й арміі Заходняга фронту.

8 (21) лістапада 1917 года ў Вілейцы ўсталяваная савецкая ўлада, створаны ваенны рэвалюцыйны камітэт. У лютым 1918 года акупіравана Германіяй. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 8 снежня 1918 года занята чырвонаармейцамі 2-й акругі пагранічнай аховы. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. З ліпеня 1919 года пад акупацыяй Польшчы. 10 ліпеня 1920 года занята ненадоўга Чырвонай Арміяй.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) адышла да Польшчы, была цэнтрам Вілейскага павета Навагрудскага, потым Віленскага ваяводстваў. Цэнтр вясковай гміны Вілейка, якая 11 чэрвеня 1929 года перайменаваная ў гміну Каловічы[6]. Горад Вілейка таксама ўтвараў аднайменную гарадскую гміну[7].

У Вілейцы дзейнічалі падпольныя арганізацыі КПЗБ, КСЗМБ, Беларускай сялянска-работніцкай грамады (26.8.1926 у Вілейцы адбыўся павятовы з’езд БСРГ), Таварыства беларускай школы (павятовы з’езд адбыўся 13.5.1928). У рабоце з’ездаў удзельнчалі Рыгор Шырма, Аляксандр Уласаў. Адным з кіраўнікоў грамадска-дэмакратычнага руху на Вілейшчыне быў Флягонт Валынец. У Беларускім народным доме вялася палітычна-асветная работа, пры ім існаваў драматычны тэатр (кіраўнік А.І.Каляда). Спектаклі ставіліся ў будынку пажарнай аховы (цяпер галоўны будынак Вілейскага краязнаўчага музея на пл. Свабоды).

Вілейская турма.

У горадзе размяшчалася камандаванне палка Корпусу аховы памежжа «Вілейка», база гарнізону брыгады КАП «Вілейка» (Brygada KOP «Wilejka») і аднаіменнага батальёну. Вілейская турма была адна з найбуйнейшых, тут трымалі і палітзняволеных. У ёй адбывалі пакаранне паэты-рэвалюцыянеры Максім Танк, Ганна Новік.

Увосень 1939 года Вілейка увайшла ў склад Беларускай ССР. Дзейнічала часовая павятовая ўправа, з 4 снежня 1939 года цэнтр Вілейскай вобласці. Выдавалася абласная «Сялянская газета», у рэдакцыі якой у 1939-41 працавалі Максім Танк, Міхась Машара, Наталля Арсеннева, Ежы Путрамант, Мікола Шыла.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Вілейка захоплена войскамі гітлераўскай Германіі. Перад акупацыяй нямецкімі войскамі сотні зняволеных Вілейскай турмы былі этапіраваныя ўглыб тэрыторыі СССР.

Нямецкія акупанты ўсталявалі жорсткі акупацыйны рэжым. Было забіта і закатавана больш 6 тыс. чалавек (большасць у Вілейскай турме) і амаль цалкам знішчаны горад. У вілейскім гета забітая большая частка яўрэйскага насельніцтва абласнога цэнтра.

2 ліпеня 1944 года 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, вызваліла Вілейку.

20 верасня 1944 года Вілейская вобласць была перайменаваная ў Маладзечанскую вобласць, адміністрацыйны цэнтр вобласці перанесены ў Маладзечна. З чэрвеня 1946 — цэнтр раёна, са студзеня 1960 — у складзе Мінскай вобласці.

З 1991 года Вілейка — у складзе Рэспублікі Беларусь. У 2013 годзе ў межы горада ўключаныя некаторыя вуліцы вёскі Порса[8].

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Вілія». На беразе Вілейскага вадасховішча зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Вілейка». Вілейская ГЭС.

За 10 км ад горада размешчаны 43-і вузел сувязі ВМФ Расіі.

СМІ

Культура

Культурныя ініцыятывы

Славутасці

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа

Помнікі, мемарыялы

Помнік экспедыцыі графа Тышкевіча

Страчаная спадчына

Турысцкія маршруты

Распрацаваныя і дзейнічаюць некалькі турысцкіх маршрутаў па наваколлях Вілейкі[33].

Штогод, пачынаючы ад 2007 года, з Вілейскага раёна бярэ старт і праходзіць праз Вілейку водная экспедыцыя «Шляхам Тышкевіча». Першая экспедыцыя «Шляхам Тышкевіча» прайшла ў 2007 годзе. Яе прымеркавалі да 150-годдзя вядомага падарожжа па Віліі краязнаўцы графа Канстанціна Тышкевіча. Вандроўнікі прайшлі па слядах экспедыцыі графа Тышкевіча ад вытокаў Віліі да зліцця з Нёманам[34]. Арганізатарамі і ўдзельнікамі першай воднай экспедыцыі сталі літоўскія і беларускія навукоўцы, краязнаўцы і турысты. Сёння яна набывае больш папулярызатарскі і турыстычны характар і заканчваецца на тэрыторыі Беларусі[35].

Галерэя

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Вілейкі

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. «Акты Литовской Метрики». — Т.1. — Варшава, 1896. — С.5
  5. Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
  6. Obwieszczenie Ministra Spraw Wewnętrznych // Monitor Polski — 1929 г. — нумар 132 — пазіцыя 325
  7. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  8. Вілейскі раён. На 2 сельсаветы меней. Горад вырас за лік Порсы. Падрабязнасці Архівавана 20 кастрычніка 2013. // Рэгіянальная газета
  9. Пазднякоў В. Вілейка // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 408. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2. С. 408
  10. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 561.
  11. 1 2 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 562.
  12. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Вілейка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 267.
  13. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 563.
  14. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. С. 564.
  15. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. С. 158.
  16. 1 2 3 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. Перепись населения — 2009. Минская область (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  19. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  20. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  21. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  22. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  23. На канцэрце вілейскага ансабля гітарыстаў «Адэліта» не было свабодных месц Архівавана 4 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
  24. «Адна зямля» збірае сяброў //«Рэгіянальная газета», 23 ліпеня 2004 г., № 30 (481)
  25. Гран-пры «Адной зямлі» ўзяў маладзечанец Артур Міхайлаў, вучань Пятра Ялфімава Архівавана 13 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»
  26. Змаганні рыцараў і народныя спевы. У Вілейцы ўпершыню прайшоў фэст «Гонару Продкаў 2015» (Фота) Архівавана 8 ліпеня 2015.//«Рэгіянальная газета»
  27. Браму-капліцу ў гонар загінулых воінаў Першай сусветнай адкрылі ў Вілейцы. Будавалі яе ўсёй грамадой (Фота) Архівавана 5 красавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
  28. Ра­ка ча­су // «Звязда»
  29. Памяці зніклых вёсак Архівавана 21 верасня 2016.//«Рэгіянальная газета»
  30. Тайны муроў Вілейскай турмы Архівавана 7 лістапада 2017. // «Рэгіянальная газета»
  31. Ушанавалі памяць Расціслава Лапіцкага Архівавана 21 верасня 2016.//«Рэгіянальная газета»
  32. ГІСТОРЫЯ ЦАРКВА УСЯЧЭННЯ ГАЛАВЫ ІААНА ПРАДЦЕЧЫ
  33. Убачыць касцёл, пабудаваны за залатую табакерку, і абняць адзін з самых вялікіх камянёў Вілейшчыны. Маршрут «Па даўгінаўскіх ваколіцах» Архівавана 11 ліпеня 2015. // Рэгіянальная газета
  34. У ліпені ізноў праплывуць «Шляхам Тышкевіча». Экспедыцыя стартуе з Вілейкі Архівавана 11 ліпеня 2015. // Рэгіянальная газета
  35. У сплаве «Шляхам Тышкевіча» бярэ ўдзел 77-гадовы турыст Архівавана 11 ліпеня 2015. // Рэгіянальная газета
  36. Эва Астроўская: пісьменніца, якая не баялася жыцця Архівавана 5 сакавіка 2016. // Рэгіянальная газета
  37. Авдей Леонид Викентьевич // Сайт Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта
  38. Павел Валынцэвіч Архівавана 13 лістапада 2013. // Рэгіянальная газета
  39. Жанна Левина Художники Омска и Омской области (1928–1937): учебное пособие
  40. Міхась Чарняўскі: Расціслаў Лапіцкі — з кагорты невядомых герояў //«Рэгіянальная газета», 25 ліпеня 1997 г., № 13 (258), стар. 3
  41. «Рэгіянальная газета» Архівавана 18 мая 2013.
  42. «Новік Ганна, біяграфія»
  43. «Восеньскі роздум Ганны Новік» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  44. «З любоўю да людзей» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  45. «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 12 сакавіка 2004
  46. Рогач Анатоль Архівавана 18 чэрвеня 2015. // «Рэгіянальная газета»
  47. Духовенство и миряне // Сайт Санкт-Петербургский мартиролог духовенства и мирян
  48. Памяць. Вілейскі раён. // Удзельнік Алімпійскіх гульняў. — Мн.: БелТА., 2003. — С. 548. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3 000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
  49. За Дзяржаўную Незалежнасць Беларусі. — Лондан: Выданне Беларускай Цэнтральнай Рады, 1960. — С. 80-81. — 198 с.
  50. Вынятак са сьведчаньня Васіля Місюля, прадстаўленага ў 1954 г. адумысловаму камітэту Амэрыканскага Кангрэсу, пад старшынствам Ч. Керстэна, дасьледуючаму камуністычную агрэсыю // Сайт pawet.net

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вілейка
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Мястэчкі Віленскага ваяводства