wd wp Пошук:

Ганна Аляксееўна Новік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новік.

Ганна Аляксееўна Новік (25 сакавіка 1914, Аўгустоў — 1997, Вілейка) — беларуская паэтэса, удзельніца нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі на Вілейшчыне.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў Аўгустове, цяпер Польшча, у сям’і выхадцаў з Вілейшчыны. Бацька паходзіў з вёскі Варонічы, маці — з вёскі Іжа. З пачаткам Першай сусветнай вайны бацькі вяртаюцца на Вілейшчыну.

Вучылася ў польскай школе. Працавала ў бацькавай кузні. Вывучылася на краўца.

У юнацтве прымае ўдзел у жыцці Куранецкага беларускага падполля. За падпольную дзейнасць і спробу пераходу ў Савецкі Саюз трапляе за краты Вілейскай турмы амаль на тры гады [1]. У 1939 — дэпутат уз’яднальнага Народнага Сходу ў Беластоку. Працавала інспектарам Куранецкага раёна.

У часе Вялікай Айчыннай вайны — партызаніла. Нарадзіла і страціла дачку.

Пасля вайны нараджаецца сын. У 1949 — памірае муж.

Ад 1948 — старшыня калгаса ў Варонічах, старшыня сельсавета, працуе намеснікам начальніка палітаддзела МТС у Крывіцкім раёне. Па стане здароўя вяртаецца ў Варонічы.

Амаль усё жыццё пражыла ў Варонічых. Памерла ў Вілейцы ў 1997 годзе. Пахаваная на Вілейскіх гарадскіх могілках каля вёскі Снежкава.

Творчасць

Вершы на польскай мове пачала друкаваць пяцікласніцай у 1925 годзе ў часопісе вілейскага інспектарата школ.

Пасля вайны друкавалася ў «Полымі»[1], у мясцовым друку.

У 1960 прынята ў Саюз пісьменнікаў.

Максім Танк лічыў Ганну Новік і яе творчасць несправядліва забытымі.[2],[3].

Ушанаванне памяці

Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прысвоена імя Ганны Новік.[4]

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 19 сакавіка 2004
  2. Мікола Мікуліч: Азораны талент. Памяці Максіма Танка // «Наша слова», 5 жніўня 2015 года, № 31, стар. 2
  3. Мікола Мікуліч: Азораны талент. Памяці Максіма Танка // Сайт pawet.net
  4. Вілейка. Раённай цэнтральнай бібліятэцы прысвоена імя паэткі Ганны Новік Архівавана 5 сакавіка 2016. «Рэгіянальная газета»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аўгустоўскім павеце (Сувалкаўская губерня)
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вілейцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Вілейцы
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе