wd wp Пошук:

Дырыжор

Дырыжыруе Гектар Берліёз. Шарж Гранвіля

Дырыжор (ад лац.: dirigio — накіроўваю, кірую) — чалавек, які кіруе падрыхтоўкай твора да выканання (праводзіць рэпетыцыі) і кіруе выкананнем твора (дырыжыруе) аркестрам, хорам, ансамблем, у прыватнасці опернай або балетнай трупай і г. д. Акрамя рытму, дырыжор перадае аркестру дынамічныя эфекты (ўзмацненне і паслабленне гуку), паскарэння, запавольвання і спыненне руху, а таксама паказвае, калі якому інструмента ўступаць. Ён забяспечвае ансамблю стройнасць і тэхнічную дасканаласць выканання. Яго задачай з’яўляецца паказаць з дапамогай кіруемага ім калектыву выканаўцаў свае мастацкія намеры, сваё разуменне твора (інтэрпрэтацыю).

Дырыжор перадае свае задумы з дапамогай адмысловай сістэмы прыёмаў — мануальнай тэхнікі, выразу твару, погляду і г.д.. Пры дырыжыраванні аркестрам дырыжоры выкарыстоўваюць, як правіла, спецыяльную дырыжорскую палачку.

Мастацтва кіравання музычным калектывам (аркестрам, хорам і г.д.) падчас вывучэння, падрыхтоўкі і выканання музычнага твора называецца дырыжыраванне.

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Дырыжоры