Гарады і вёскі Беларусі — шматтомная энцыклапедыя на беларускай мове, выданне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. Выпуск выдання ажыццяўляецца на заказ і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
У даведніку на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія перасталі існаваць.
Змяшчае шмат каляровых і чорна-белымі здымкаў, малюнкаў, карт.
Былая загадчыца адной з рэдакцый «БелЭн» Тамара Кароткая адзначае, што шматтомныя энцыклапедыя «Гарады і вёскі Беларусі» — гэта прадукт досыць даўні, гэта яшчэ напрацоўкі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору дваццацігадовай даўнасці[1].
У энцыклапедыі дапушчана шмат памылак. Самыя распаўсюджаныя: алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання, недакладныя звесткі[2][3], поўдзень блытаецца з поўначчу, пунктуацыйныя і стылістычныя памылкі. Якасць і падрабязнасць артыкулаў па розных раёнах можа адрознівацца.
Прыклады памылак: