wd wp Пошук:

Смаргонь

Смарго́нь[2] (трансліт.: Smarhoń) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смаргонскага раёна, на р. Оксна (левы прыток р. Вілія) і яе прытоку р. Гервятка. За 260 км на паўночны ўсход ад Гродна; чыгуначая станцыя на лініі Маладзечна — Вільнюс. Вузел аўтадарог на Маладзечна, Вільнюс, Вілейку, Крэва, Свір. Насельніцтва 37 527 чал. (2018)[3].

Гісторыя

Упершыню Смаргонь упамінаецца ў дакументах па гісторыі Вілейскай епархіі ў 1503 годзе. Вядомая як прыватнае мястэчка ў ВКЛ, уласнасць Зяновічаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх. Звалася таксама Смургоні, у XIX стагоддзі Смаргоні. У 1552 годзе тут заснаваны кальвінісцкі збор. З 1590 года пачалі працаваць папяровая мануфактура, школа, шпіталь. У Смаргоні ўпершыню пачалі выпякаць абаранкі (смаргонкі)[4]. У XVII стагоддзі Радзівілы заснавалі так званую «Смаргонскую акадэмію»[5] — жартоўная назва промыслу па лоўлі і дрэсіроўцы мядзведзяў. З 1795 года Смаргонь у складзе Расійскай імперыі.

У час вайны 1812 года пры адступленні французскіх войскаў тут спыняўся Напалеон I, перадаў камандаванне маршалу І. Мюрату і з’ехаў у Парыж. З таго часу дарогу Смаргонь — Ашмяны завуць Напалеонаўскай дарогай. У 1-ую сусветную вайну праз Смаргонь праходзіла лінія фронту, паселішча было разбурана. У 1920—1922 гадах Смаргонь уваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 года — Польшчы. З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года Смаргонь — цэнтр Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці.

З 25 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года Смаргонь акупавана гітлераўскай Германіяй.

4 ліпеня 1944 года 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, фарсіраваўшы Вілію, сумесна з 7-й гвардзейскай брыгадай, вызваліла горад. З верасня 1944 года Смаргонь — цэнтр Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года Смаргонь і Смаргонскі раён пераходзіць у склад Гродзенскай вобласці.

У 1972—1976 гадах уведзены ў строй заводы аптычнага станкабудавання, сухога абястлушчанага малака, камбікормавы, ільнозавод. 4 красавіка 1983 года Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР у Смаргоні пачынаецца будаўніцтва філіяла Мінскага трактарнага завода.

У 1985 годзе горад Смаргонь быў выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкавання. У лістападзе 1996 года адміністрацыйныя адзінкі Смаргонскі раён і горад Смаргонь был аб’яднаны ў адну — Смаргонскі раён. У 2003 годзе Смаргонь адзначыла 500-годдзе. 2019 год — першыя дажынкі на Смаргоншчыне.

Насельніцтва

Эканоміка

Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання. Смаргонскі агрэгатны завод, Смаргонскія малочныя прадукты, Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў. Гасцініца «Смаргонь».

Культура

Карціна З. Развадоўскага «Напалеон у Смаргоні»

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей.

У горадзе праводзіцца Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М. К. Агінскага.

У 2003 і 2009 гадах горад быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[8][9].

Спаса-Праабражэнская царква (1988—1990).

Мастак Зыгмут Развадоўскі[uk] ў 1930 годзе напісаў карціну «Напалеон у Смаргоні»[10], якая зараз знаходзіцца ў мастацкім музеі горада Лодзь.

Славутасці

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Смаргоні

Ганаровыя грамадзяне Смаргоні

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Похлебкин В. В. О кулинарии от А до Я. — Мiнск: Полымя, 1988. — 224 c. — ISBN 5-345-00218-5. — C. 8.
  5. Таццяна Кляшчонак. «Аб заснавальніку Смаргонскай Мядзведжай Акадэміі //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250)
  6. 1 2 3 Беларусь, 1995
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
  9. Гран-пры “Адной зямлі” выйграў смаргонец//«Рэгіянальная газета»
  10. http://budujemydwor.pl/napoleon-w-smorgoniach-zygmunta-rozwadowskiego/
  11. Служыў у 38-й дэсантнай брыгадзе, снайпэр, ваяр. Хто такі беларус Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, які загінуў ва Ўкраіне (svaboda.org)
  12. *Міхась Чарняўскі:*Расціслаў Лапіцкі — з кагорты невядомых герояў //«Рэгіянальная газета», 25 ліпеня 1997 г., № 13 (258), стар. 3

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Населеныя пункты Смаргонскага раёна
Мястэчкі Віленскага ваяводства
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Смаргонь
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак