wd wp Пошук:

Анатоль Валянцінавіч Рогач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рогач. Анатоль Валянцінавіч Рогач (1 чэрвеня 1947, вёска Каралеўцы, Вілейскі раён — 3 сакавіка 2010, Вілейка) — беларускі краязнавец, даследчык гісторыі Беларускага Павілля.

Біяграфія

Рогач Анатоль Валянцінавіч. Краязнавец, інжынер-энергетык, дэпутат Вілейскага раённага Савета, майстар спорту па шашках (па перапісцы)[1].

Скончыў Іжанскую сярэднюю школу. Служыў у Савецкай Арміі. Ад 1967 года працаваў у Вілейскім раёне электрычных сетак (РЭС), дзе прайшоў шлях да кіраўніка прадпрыемства[2]. Узначальваў РЭС з 1988 года. У 1972 годзе скончыў завочна Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.

Анатоль Рогач спалучаў вытворчую і дэпутацкую дзейнасць з краязнаўчай[2]. Ён — адзін з самых аўтарытэтных даследчыкаў жыцця і творчасці нашых землякоў Адама Гурыновіча, Ігната Ходзькі, Эдварда Жалігоўскага[3]. Анатоль Рогач першым на Вілейшчыне і адным з першых на Беларусі звярнуў увагу на біяграфію аўтара першай украінскай канстытуцыі ўраджэнца вёскі Касута ля Вілейкі Піліпа Орліка[4].

Даследаваў жыццё і творчасць ураджэнца Вілейшчыны мастака Нікадзіма Сілівановіча[5]. Аўтар біяграфічнай кнігі «Адам Гурыновіч»[1].

Упершыню ў беларускай даследчыцкай літаратуры Анатоль Рогач склаў радавод Адама Гурыновіча[1], які ўтрымлівае 6 каленаў. У сваёй працы Анатоль Рогач паказвае, што Гурыновіч быў не толькі паэтам, збіраў фальклор, але займаўся гаспадарчымі справамі, падаваў надзеі як інжынер. Рогач даказаў, што Гурыновіч сустракаўся з Францішкам Багушэвічам, якому прысвяціў верш «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею», знаходзіўся ў ліставанні з даследчыкам фальклору Янам Карловічам.

Даследчыцкую працу бачыў у спалучэнні пошукаў матэрыялаў на месцы з працай у архівах Маладзечна, Мінска, Гродна, Вільні[2].

Актыўна супрацоўнічаў з масавымі перыядычнымі выданнямі. Быў пастаянным аўтарам «Рэгіянальнай газеты». Падрыхтаваны да друку матэрыял па гісторыі энергетыкі Павілля[1].

Анатоль Рогач — майстар спорту па шашках па перапісцы. Пераможца нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў[1].

Пахаваны на Вілейскіх гарадскіх могілках паблізу вёскі Снежкава.

Ушанаванне памяці

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 «Рогач Анатоль» Архівавана 18 чэрвеня 2015. («Рэгіянальная газета»)
  2. 1 2 3 «Анатоль Рогач. Энергетык, улюбёны ў Вілейшчыну» Архівавана 24 красавіка 2016. («Рэгіянальная газета»)
  3. «Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» Архівавана 14 кастрычніка 2016. («Рэгіянальная газета»)
  4. «Чалавек, якога хапае на ўсё» Архівавана 24 красавіка 2016. («Рэгіянальная газета»)
  5. «Адкрыццё помніка Нікадзіму Сілівановічу» Архівавана 24 красавіка 2016. («Рэгіянальная газета»)
  6. Вырашылі, у гонар каго назавуць чатыры вуліцы ў Вілейцы Архівавана 5 красавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
  7. «Заўтра ў Вілейцы з’явіцца памятная дошка Анатолю Рогачу» Архівавана 5 сакавіка 2016. («Рэгіянальная газета»)
  8. Краязнаўцу Анатоля Рогача ўшанавалі памятнай дошкай у Вілейцы(недаступная спасылка) // “Рэгіянальная газета
  9. У памяць вялейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача ўсталяваны крыж Архівавана 30 чэрвеня 2016. // Вялейка-інфо

Літаратура

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Энергетыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вілейцы
Катэгорыя·Памерлі ў Вілейцы
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 3 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне