wd wp Пошук:

Міхась Машара

Міхась (Міхаіл Антонавіч) Машара (5 (18) лістапада 1902, хутар Падсосна Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць — 7 чэрвеня 1976, Мінск; Псеўданімы: С.Антонаў; М.Каліна, Міх. Каліна, Міхась Каліна; М.Машарак; Крыптанім: М. М.) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1915—1918 гг. вучыўся ў працоўнай школе ў Глыбокім. Быў арыштаваны польскімі ўладамі, але адпушчаны як непаўналетні. З вясны 1920 уступіў добраахвотна ў Чырвоную Армію; удзельнічаў у баях у Польшчы. Часць, у якой знаходзіўся М. Машара, была інтэрнавана ў Германіі. 11 месяцаў М. Машара знаходзіўся ў лагеры Зальцведаль у Саксоніі. Пасля падпісання Рыжскага дагавора перададзены Польшчы; 8 месяцаў правёў у прафілактычным лагеры «Шчыпёрна». Жывучы ў Заходняй Беларусі пры буржуазнай Польшчы, працаваў на гаспадарцы, у 1923—1925 служыў у польскай арміі. Пасля дэмабілізацыі арганізоўваў гурткі БСРГ у родных мясцінах. У 1927 рэдагаваў у Вільні газету «Наша воля», друкаваўся ў дзіцячым часопісе «Заранка».[1] Арыштаваны ў 1928; зняволены ў віленскай турме Лукішкі, дзе прасядзеў звыш чатырох гадоў. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі (1939) абраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі. З канца 1939 кіраваў аддзелам народнай асветы Шаркаўшчынскага р-на. Член СП Беларусі з 1940. Падчас вайны працаваў у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Партызанскае слова», на радыё. Пасля вайны жыў у Мінску, працаваў у часопісе «Полымя» (1945—1947), «Настаўніцкай газеце» (1947—1949). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1940).

Сябраваў з Янкам Пачопкам і Язэпам Драздовічам. Усе трое часта сустракаліся ў хаце Янкі Пачопкі ў 1930-ых г.г., у Летніках. Ладзілі там паэтычныя вечары і культурныя мерапрыемствы[2].

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1927 г. (часопіс «Заранка»). Вершы, напісаныя падчас зняволення ў Лукішках, З. Верас тайна вынесла і ў 1928 выдала асобным зборнікам «Малюнкі», які стаў першай кнігай паэта. Таксама ў Вільні выйшлі зборнікі вершаў «Малюнкі» (1928), «На сонечны бераг!» (1934), «Напрадвесні» (1935), «З-пад страх саламяных» (1937), паэмы «Вяселле» (1933), «Смерць Кастуся Каліноўскага» (1934), «Мамчына горка» (1936), п’есы «Вось тут і зразумей» (1933), «Лёгкі хлеб» (1936), «З-пад стрэх саламяных» (1937, канфіскаваны польскай адміністрацыяй), «Чорт з падпечча» (1938). У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Беларусі» (1944), «Выбраная лірыка» (1945), «Праз навальніцы» (вершы і паэмы, 1948), «Урачыстасць» (вершы і паэмы, 1952). Выбраныя творы (1958), «Ад родных аселіц» (выбранае, 1959), «Мая азёрная краіна» (выбранае, 1962), «Вершы» (1971), казкі ў вершах «Зязюльчыны слёзы» (1961), «Зелянушка і ракатушка» (1964). Рукапіс зборніка «З ваколіц Сініх Балот» не быў надрукаваны.

У 1960—1970-я выступаў пераважна як празаік. Аўтар раманаў «Крэсы змагаюцца» (1966), «Сонца за кратамі» (1968) і «Лукішкі» (1970), якія склалі трылогію, «Ішоў дваццаты год» (1973), «І прыйдзе час…» (1975), кнігі ўспамінаў «Старонкі летапісу» (1975).

Пераклаў на беларускую мову «Мёртвыя душы» М. Гогаля (1950), «Апавяданні» Г. Сянкевіча (1955), «Уральскія сказы» П. Бажова (1956), «Калевалу» (1956) і інш.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалём.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Рукапісы не гараць. Міхась Машара Архівавана 14 ліпеня 2014.
  2. http://shtobylo.by/yanka-pachopka/ Архівавана 13 лютага 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (37):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Журналісты Беларусі
Пісьменнікі паводле алфавіта
Пахаваныя на Паўночных могілках
Паэты Беларусі
Перакладчыкі Беларусі
Члены БСРГ
Нарадзіліся 18 лістапада
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Журналісты паводле алфавіта
Удзельнікі польска-савецкай вайны
Памерлі ў 1976 годзе
Памерлі ў Мінску
Паэты XX стагоддзя
Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Перакладчыкі СССР
Перакладчыкі паводле алфавіта
Зняволеныя Лукішскай турмы
Паэты СССР
Беларускамоўныя пісьменнікі
Паэты паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне
Нарадзіліся ў 1902 годзе
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Журналісты СССР
Драматургі Беларусі
Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Члены Беларускай сялянска-рабочай грамады
Пісьменнікі Беларусі
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Беларускамоўныя паэты
Памерлі 7 чэрвеня
Асобы
Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
Дзіцячыя пісьменнікі СССР
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі