wd wp Пошук:

Плешчаніцы

Пле́шчаніцы[2] (трансліт.: Plieščanicy, руск.: Плещеницы) — гарадскі пасёлак у Лагойскім раёне Мінскай вобласці, на беразе Плешчаніцкага вадасховішча. Уваходзіць у склад Плешчаніцкага сельсавета. Размешчаны за 27 км ад Лагойска, на скрыжаванні аўтадарог БарысаўВілейка і МінскПолацк. Насельніцтва 5 829 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Упершыню Плешчаніцы згадваюцца ў XVI стагоддзі як вёска Менскага павета. Мясціна знаходзілася ў валоданні Тышкевічаў.

У Трынаццацігадовую вайну (16541667) пад Плешчаніцамі дзейнічаў партызанскі аддзел Дзяніса Мурашкі[4]. Мурашкаўцы нападалі на двары той шляхты, якая перайшла на бок маскоўскіх захопнікаў, ставілі залогі на дарогах, перашкаджалі збіраць і вывозіць збожжа, а мясцовае насельніцтва не пускалі ехаць у акупаваны Мінск[5].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Плешчаніцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці. У гэты час паселішча ўжо мела статус мястэчка. У вайну 1812 года пры адступленні французскага войска тут адбылася бітва, у выніку якой аддзел расійскай арміі генерала Чапліца разбіў авангард 9-га французскага корпуса маршала Віктора.

У 1817 уладальнікі Плешчаніцаў Тышкевічы збудавалі ў мястэчку царкву, у 1825 — заснавалі тэатр (дзейнічаў да 1835). У XIX ст. дзейнічалі царква і сінагога; працавалі школа, бровар, 5 крамаў, 2 піцейныя двары, праводзіліся кірмашы. У 1882 у мястэчку заснавалі фабрыку шавецкіх капылоў, пазней — фабрыку шавецкіх гваздоў. У 1910 г. называлася «Германа-амерыканская фабрыка драўляных шавецкіх гваздоў і шпілек». Мела 2 паравыя машыны, паравы кацёл. У 1895 г. працавала 106 чалавек. У 1900 г. выпушчана 10 тысяч пудоў драўляных гваздоў. У другой палове XIX ст. — 50 двароў і 425 жыхароў[6]. Паводле вынікаў перапісу (1897) працавалі народнае вучылішча і паштова-тэлеграфная кантора.

17 ліпеня 1924 Плешчаніцы сталі цэнтрам раёна БССР. З 1929 тут працавалі электрастанцыя, млын, лесапільня, сукнавальня. 27 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй, акупанты знішчылі звыш 2 тыс. чалавек. З 25 снежня 1962 Плешчаніцы ўваходзяць у склад Лагойскага раёна.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы паліўнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. На паўднёва-заходнім беразе Плешчаніцкага вадасховішча паляўніча-рыбалоўная база (гасцініца на 60 месцаў)[14]. Геафізічная абсерваторыя «Плешчаніцы»[15].

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом дзіцячай творчасці, дом культуры.

Адукацыя

У Плешчаніцах працуюць 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 3 дашкольныя ўстановы.

Медыцына

Медыцынскія паслугі надае местачковая бальніца.

Славутасці

Страчаная спадчына

Старая царква, пачатак XX ст.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Плешчаніцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 512.
  5. Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
  6. Pleszczenice // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 251.
  7. 1 2 Беларусь, 1995
  8. Плещеницы // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  9. Плешчаніцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 513.
  10. Плешчаніцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 512.
  11. Перепись населения — 2009. Минская область (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Плещеницы // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  15. ГЕОФИЗИЧЕСКАЯ ОБСЕРВАТОРИЯ «ПЛЕЩЕНИЦЫ» Архівавана 8 лютага 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Плешчаніцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Лагойскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мястэчкі Менскага ваяводства
Катэгорыя·Плешчаніцы
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных