wd wp Пошук:

Шлях перамогі

«Шлях перамогі»— вілейская раённая газета, орган Вілейскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Афіцыйная назва арганізацыйнай структуры — Дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Шлях перамогі» і праграма радыёвяшчання «Вілейскае раённае радыё». Рэгіён распаўсюджвання — Вілейскі раён Мінскай вобласці (па падпісцы і праз “Саюздрук”).

Гісторыя

Пачала выдавацца 8 сакавіка 1945 года. Выходзіла спачатку пад назвай «За Савецкую Радзіму», а з 1962 года носіць назву «Шлях перамогі».Першыя два выпускі газеты рэдакцыя падрыхтавала ў будынку Куранецкага РК КП(б)Б, а затым на вуліцы Савецкай, 7, тады яшчэ гарадскога пасёлка Куранец. Першым рэдактарам выдання быў былы партызан, камісар аднаго з атрадаў партызанскай брыгады імя Даватара Павел Якаўлевіч Мазуронак. 5 ліпеня 1946 года цэнтр Куранецкага раёна быў перанесены з Куранца ў Вілейку, раён перайменаваны ў Вілейскі [1] [2] [3].

Дзейнасць

«Шлях перамогі» выдаецца два разы на тыдзень, па серадах (8 старонак) і суботах (16 старонак з праграмай тэлебачання). Рэалізуецца па падпісцы і праз кіёскі «Мінаблсаюздруку». Тыраж газеты складае 6 000 экзэмпляраў, каляровасць 4 + 1. Існуе інтэрнэт-версія выдання, а таксама маецца радыёаддзел «Вілейскае радыё». Аўдыторыя слухачоў складае каля 15 тысяч віляйчан. Выходзе ў эфір на частаце 107,4 МГц у сераду і пятніцу з 06.15 да 06.30, субота з 07.05 да 07.20. У выпусках - навіны, інфармацыя, інтэрв’ю.

Неаднаразова станавілася прызёрам у рэспубліканскіх і абласных спаборніцтвах сярод сродкаў масавай інфармацыі [4] [5] [6].

Літаратура

Зноскі

  1. Юбилей любимой газеты(недаступная спасылка)//
  2. “Шлях Перамогі” як індыкатар дэмакратыі Архівавана 22 мая 2017.
  3. У мінулую пятніцу адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю газеты “Шлях перамогі”
  4. Віншуем “Шлях перамогі”!(недаступная спасылка)
  5. Почётной грамотой Национального собрания Республики Беларусь награждена редактор газеты “Шлях перамогі” Мария Кузовкина(недаступная спасылка)
  6. Поздравляем победителей, наших коллег из районной газеты Архівавана 21 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Культура Вілейскага раёна
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1945 годзе