wd wp Пошук:

Леапольд Іванавіч Родзевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Родзевіч. Леапольд Іванавіч Родзевіч (12 чэрвеня 1895, фальв. Кур’янаўшчына, Вілейскі павет, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць — 1938) — беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

Паходзіў з шляхецкага роду, які да пачатку ХХ ст. асяляніўся. Брат Ч. Родзевіча.

Удзельнікі канферэнцыі прадстаўнікоў беларускіх леварадыкальных арганізацый у Гданьску. Злева направа: Палута Бадунова, Леапольд Родзевіч, Язэп Лагіновіч. 1923

У 1909 скончыў гарадское вучылішча ў Вілейцы. Пад уплывам «Нашай нівы» пачаў пісаць па-беларуску. У 1914 пераехаў у Вільню, перад наступленнем нямецкіх войскаў у 1915 пакінуў горад. З 1919 жыў у Мінску, у 1921 зноў вярнуўся ў Вільню. Рэдагаваў беларускія газеты ў Вільні: «Беларускі звон», «Наша будучыня» (1922—1923), з 1921 дзеяч Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). Адзін з ініцыятараў уступлення ў 1923 БРА ў КПЗБ. Арыштоўваўся ў 1923. У 1924 сакратар Гродзенскага падпольнага акружкама КПЗБ. З-за пераследу ўладаў увосень 1925 перабраўся ў Мінск. Кіраваў замежнай рэдакцыяй прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, быў рэдактарам «Бюлетэня ІДК КПЗБ», у 1925-34 рэдактар газеты «Чырвоны сцяг» і часопіса «Бальшавік», працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР.

Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1933 па справе т.зв. «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Адпраўлены ў Саратаў, дзе працаваў у лясніцтве. Паўторна арыштаваны ў 1938. Дакладная дата гібелі невядомая.

Творчасць

Друкавўся з 1912. Аўтар п’ес: «Пакрыўджаныя», «Блуднікі», «Збянтэжаны Саўка», «Пасланец», «Багаты і бедны», «Досьвіткі», «Кавалі», «Конскі партрэт», зборнікаў вершаў: «Беларусь» (1922), «На паняволеных гонях» (1928), зборнікаў апавяданняў: «Рэвалюцыйным шляхам» (1928), «Вогнішча барацьбы» (1930).

Многія творы Леапольда Родзевіча, асабліва «Збянтэжаны Саўка», ставяцца тэатральнымі калектывамі Беларусі.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Leopold Rodziewicz // MAK
  2. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 19 снежня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі