wd wp Пошук:

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ) — вядучая ВНУ Беларусі ў сферы медыцынскай адукацыі. Галоўным чынам размяшчаецца ў комплексе будынкаў па праспекце Дзяржынскага, 83 (1980, архітэктары Э. Гальдштэйн, Ю. Бічан).

Гісторыя

Як самастойная навучальная ўстанова (пад назвай «Беларускі медыцынскі інстытут»), заснаваная ў Мінску ў 1930 на базе вылучанага са складу БДУ медыцынскага факультэта (створаны пры падставе ўніверсітэта ў 1921). Падчас Вялікай Айчыннай вайны інстытут часова (у 19431944) працаваў у Яраслаўлі, даўшы пачатак Яраслаўскаму медыцынскаму інстытуту. У сакавіку 1947 года рашэннем Савета Міністраў СССР перайменаваны ў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1971 годзе інстытуту быў прысвоены ганаровы ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 2001 годзе інстытут быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

2020–2021

Асноўны артыкул: Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Пад час пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў БДМУ адбыліся хваляванні. 26 кастрычніка на заклік Святланы Ціханоўскай частка студэнтаў далучылася да агульнанацыянальнай забастоўкі. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[1]. 28 кастрычніка 15 студэнтаў (10 з лячэбнага і 2 з педыятрычнага факультэтаў) былі адлічаны з фармулёўкай «за парушэнне грамадскага парадку»[2].

21 чэрвеня 2021 года рэктар Сяргей Рубніковіч быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[3]. Паводле рашэння ЕС Рубніковіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[4].

Факультэты

Былы навучальны корпус Мінскага медыцынскага інстытута на Ленінградскай вуліцы (цяпер юрыдычны факультэт БДУ)

У складзе ўніверсітэта ў цяперашні час існуе 9 факультэтаў:

Рэктары

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі

Асноўная катэгорыя: Выкладчыкі БДМУ Асноўная катэгорыя: Выпускнікі БДМУ Зноскі

  1. Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
  2. Па ўсёй краіне звальняюць страйкоўцаў і адлічваюць студэнтаў (бел.) . Новы час (28 кастрычніка 2020). Праверана 28 кастрычніка 2020.
  3. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке?(руск.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  4. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·1930 год у Мінску
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1930 годзе