wd wp Пошук:

Рудзенск

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рудзенск (значэнні). Ру́дзенск[2] (трансліт.: Rudziensk, руск.: Руденск) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Геаграфія

Знаходзіцца за 22 км ад Мар’інай Горкі, 41 км ад Мінска. на дарозе Р69, Смалявічы — Шацк.

Сімвалы

Неафіцыйны герб

Герб Рудзенска не мае афіційнага статуса. Створаны 1 лістапада 2012 года. Апісанне: У блакітным полі «іспанскай» тарчы па сярэдзіне знаходзіцца балотная руда. Аўтар герба — Паўлюк Шапецька[3].

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі

Упершыню Рудзенск успамінаецца ў XIX ст. як вёска Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У XIX стагоддзі вёска, з пабудовай Лібава-Роменскай чыгункі — станцыя з пасёлкам. Аднак на карце 1800 года на месцы сучаснага пасёлка існавала паселішча «Руденок», якое і магло быць сённяшнім Рудзенскам з глыбейшай гісторыяй.

У 1873 годзе заснавана чыгуначная станцыя, каля якой вырас пасёлак.

У 1897 годзе тут існаваў хлебазапасны магазін, буфет, лаўка, пітны дом.

У пачатку XX стагоддзя з чыгуначнай станцыі штогод адпраўлялася каля 1 млн. пудоў груза, пераважна дровы, паліматэрыялы, будаўнічы лес.

У Першую сусветную вайну ў жніўні-верасні 1915 года адбыліся хваляванне салдат Заходняга фронту і першай палове жніўня 1915 года адбыўся пагром, учыненымі навабранцамі русскай войскі, да якіх далучыліся чыгуначные служачыя[4].

Найноўшы час

У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. У 1918 годзе працавала працоўная школа першай ступені, у якой у 1922 годзе займалася каля 30 вучняў. 12 лютага 1935 годзе быў утвораны Рудзенскі раён з цэнтрам Рудзенск. 6 ліпеня 1935 годзе перайменаваны ў Смілавіцкі, які з 11 лютага 1938 года атрымаў ранейшую назву. На пачатку 1930-ых гадоў працавалі паравы і вадзяны млын, кузня. 27 верасня 1938 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Рудзенску прысвоены статус гарадскога пасёлка.

Пад час 2-й сусветнай вайны немцы акупіравалі Рудзенск 30 чэрвеня 1941 года. 10 кастрычніка 1941 года карны батальён забіў 180 чалавек. З 1941 па 1944 года Рудзенскі раён страціў 4,7 тыс. чал., Рудзенск — 560 чал. З ліпеня 1941 года ў Рудзенску і раёне дзейнічала патрыятычнае падполле[5]. 4 ліпеня 1944 года быў вызвалены.

20 студзеня 1960 года Рудзенскі раён быў скасаваны, Смілавіцкі сельсавет перададзены Чэрвеньскаму, Навапольскі, Шацкі — Уздзенскаму, Голацкі, Дрычынскі, Дукорскі, Пярэжырскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі і г.п. Рудзенск — Пухавіцкаму раёнам.

29 чэрвеня 2010 года Савет Міністраў прыняў пастанову № 976 «Аб дзяржаўнай праграме будаўніцтва буйных жылых раёнаў для жыхароў Мінска ў гарадах-спадарожніках і вынасу (пераносу) са сталіцы ў населеныя пункты рэспублікі некаторых вытворчых аб’ектаў» згодна якой гарадскі пасёлак прэтэндэнт на статус горада-спадарожніка г. Мінска[6].

Панарама чыгуначнага вокзала.Панарама чыгуначнага вокзала.

Яўрэі

У 1939 годзе у Рудзенску жыло 176 яўрэяў. У 1913 годзе яўрэям належала 9 крам (у т.л. усе 3 бакалейныя, абедзве галантарэйныя, адзіная піўная). У 1-й палове жніўня 1915 года адбыўся пагром, учынены навабранцамі з рускага войска, да якіх далучыліся чыгуначныя службоўцы. Восенню 1915 года ў Рош-гашана ў Рудзенску адбыўся яшчэ адзін пагром, учынены салдатамі рускага войска. У 1922 годзе ў Рудзенску 41 чалавек падпісаў пратэст супраць пераследу на рабінаў і меламедаў. Летам 30 чэрвеня 1941 года Рудзенск занялі часці вермахта. Пасля акупацыі было створана гета. У кастрычніку 1941 года гета ліквідавана. У 1955 на магіле расстраляных яўрэяў пастаўлены абеліск.

Насельніцтва

Дэмаграфічныя дадзеныя

Рэлігія

Эканоміка

Транспарт

Чыгуначны

Праз тэрыторыю гарадскога пасёлка праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца станцыя Рудзенск

Аўтамабільны

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Медыцына

Культура і грамадства

Спорт

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рудзе́нск
  3. https://puchavickirajon.info/%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%B1%D1%8B/
  4. РУДЕНСК
  5. БелЭн, 2001
  6. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29.06.2010 N 976 “О Государственной программе строительства крупных жилых районов для жителей г. Минска в городах-спутниках и выноса (переноса) из столицы в населенные пункты республики некоторых производственных объектов”
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. http://sobornevsky.by/blagochinie/hram-prepodobnoj-efrosinii-polockoj/
  10. https://realty.tut.by/news/building/578566.html Архівавана 30 студзеня 2018.
  11. http://rudensk.com/company/o-kompanii/
  12. https://sad-rudensk.schools.by/ Архівавана 16 студзеня 2021.
  13. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/
  14. http://www.gorka.by/?p=41408
  15. Дым, М., Зеневіч, М. Рудзенск у мроях: Штрых-партрэт аднаго з гарадоў-спадарожнікаў Мінска / Мікалай Дым, Мікалай Зеневіч // Народная воля. — 2017. — № 17 (4166). — 28 лютага. — С. 3.
  16. http://www.gorka.by/?p=45567
  17. http://www.gorka.by/?p=27198 Архівавана 22 студзеня 2020.
  18. 1 2 https://1prof.by/news/in_the_country/rudensk_gorod-sputnik_no_vse-taki_poselok.html(недаступная+спасылка)
  19. http://belsmi.by/archive/article/109180
  20. http://afgan.ru/memorial/76berkovich-li-afgan-.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Населеныя пункты Пухавіцкага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Гарады-спадарожнікі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Рудзенскі сельсавет
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Рудзенск
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара