wd wp Пошук:

Негарэлае

Негарэ́лае[2] (трансліт.: Nieharelaje, руск.: Негорелое) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, на р. Ператуць. Уваходзіць у склад Негарэльскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі МінскБаранавічы. За 10 км на паўднёвы захад ад Дзяржынска, 48 км ад Мінска. Злучаны аўтамабільнымі дарогамі з Мінскам, Дзяржынскам, Баранавічамі, Уздой, Стоўбцамі. Насельніцтва 971 чал. (2010)[1].

Гісторыя

Вядомы з XVI ст. як паштовая станцыя на дарозе Менск—Новагародак у Менскім павеце ВКЛ. У 1588 годзе ў складзе Койданаўскага графства Радзівілаў, 18 дымоў, у складзе Койданаўскага графства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Койданаўскай воласці. У 1794 г. ў маёнтку Негарэлае было 272 двары, З вінакурні, 2 млыны. У 1800 г. вёска, фальварак, панскі двор, мост на р. Ператуць, уладанне князя Д. Радзівіла,

У XIX — пач. XX ст. належала Чапскім. У 1871 праз Негарэлае прайшла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка.

У 1921—1939 савецкая пагранічная станцыя, мела заставу, мытню, кантрольна-прапускны пункт 16-га Дзяржынскага пагранатрада.

З 1924 у Койданаўскім раёне, з 1932 цэнтр сельсавета Дзяржынскага раёна. З 1938 гарадскі пасёлак у Мінскім, з 1939 — у Дзяржынскім раёнах. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі тут канцлагер (філіял лагера ў Масюкоўшчыне). З 2009 г. пасёлак у складзе Негарэльскага сельскага савета.

Насельніцтва

Эканоміка

Працуюць завод па вырабе вулляў, лясгас, хлебапекарня, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва, сярэдняя, базавая і музычная школы, дзіцячы сад, кінатэатр, бібліятэка, бальніца, паліклініка, аддзяленне сувязі, гандлёвы цэнтр.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Минская область. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Негарэльскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Дзяржынскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аграгарадкі Мінскай вобласці
Катэгорыя·Негарэлае