wd wp Пошук:

Публіцыстыка

Публіцы́стыка (ад лац.: publicus — грамадскі) — від літаратуры, прысвечаны грамадска-палітычным пытанням і іншым праблемам грамадства, у прыватнасці гістарычным і навуковым, актуальным для сучаснасці і будучыні, а таксама творы на гэтую тэму - артыкулы, нарысы, памфлеты, фельетоны і г.д.. Ад чыста навуковага твора публіцыстычны адрозніваецца дапушчальнасцю пэўнай ацэнкі з’яў (часам суб’ектыўнай) і імкненнем да высноў на будучыню. Мэта публіцыстыкі - змена грамадскай свядомасці.

Прынцыповая супрацьлегласць публіцыстыцы — белетрыстыка.

Глядзіце таксама

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (2):
Публіцыстыка
Матэрыялы ЭСБЕ