wd wp Пошук:

Пухавіцкі сельсавет

Пу́хавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Пухавічы.

Гісторыя

Рынак у Пухавічах, пачатак XX ст.

Утвораны 18 снежня 1925 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР з цэнтрам у мястэчку Пухавічы, у склад сельсавета ўключана тэрыторыя скасаванага Слабадскога сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Пухавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці БССР. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 29 чэрвеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Краснаакцябрскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Асавок, Балоча, Высокая Старына, Дукаўка, Залессе, Зафранцузская Грэбля, Красны Акцябр, Падкоссе, Растокі, Рэпішча, Снусцік, Французская Грэбля, Хідра, Ясная Паляна)[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3038 чалавек[2], з іх 92,3 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,4 % — палякі[3].

Населеныя пункты

Гл. таксама

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района Архівавана 21 кастрычніка 2020.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Пухавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула