wd wp Пошук:

Балачанка

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Балачанка, значэнні.

Балача́нка — рака ў Чэрвеньскім і Пухавіцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).

Апісанне

Даўжыня ракі 36 км. Плошча вадазбору 418 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

За Балачанкаю, дзе Блужскі бор
Вясёлую пазіцыю займае,
Адна сасна вартуе касагор,
Над хвойнікам схіліўшы свой убор,
Бо тоіць сум, журбу ў сабе старая.

Якуб Колас. «Мой дом».

Асноўныя прытокі: Чарняўка (справа). Пачынаецца за 2 км на поўдзень ад вёскі Кобзевічы Чэрвеньскага раёна, вусце за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Балачанка Пухавіцкага раёна. У басейне ракі знаходзіцца возера Лочынскае. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім і ніжнім трапецападобная. Пойма раўнінная, двухбаковая, шырынёй 0,5—0,7 км. Ад вытоку на працягу 28 км рэчышча каналізаванае, у ніжнім цячэнні месцамі звілістае, яго шырыня ў верхнім і сярэднім цячэнні 3—6 м, у ніжнім 15—17 м. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Прытокі Свіслачы (прыток Бярэзіны)
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Чэрвеньскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Пухавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных