wd wp Пошук:

Анатоль Вольны

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ажгірэй.

Анатоль Вольны (злева) і Міхась Чарот, 1925. Мінск.

Анатоль Вольны, сапр.: Анатоль Іўсцінавіч Ажгірэй (19 лістапада (2 снежня) 1902, ст. Пухавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер у Пухавіцкім раёне, Мінская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Мінск, НКУС; Псеўданімы і крыптанім: А. В.; Акша; Алёша; В. Анатолий; Анатолий Вольный) — беларускі паэт , празаік , журналіст, драматург [1].

Біяграфія

З сям’і службоўца. У 1911 паступіў у Ігуменскую гімназію, атрымаў сярэднюю адукацыю. Скончыў мар’інагорскую чыгуначную школу 2-й ступені школу[2]. У 1920 пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, прымаў удзел у баях з інтэрвентамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1921 працаваў у ЦК ЛКСМБ; у газеце «Малады араты». Вучыўся ў БДУ. У 1920—1930-х быў актыўным удзельнікам літаратурна-мастацкага руху ў Беларусі. З 1923 у літаб’яднанні «Маладняк», а з 1928 — у «Полымі». Член СП БССР (з 1934). Быў жанаты, гадаваў дзіця.

Арыштаваны 4 лістапада 1936 у Мінску па адрасе: вул. М. Гоpкага, д. 4, кв. 6. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28 кастрычніка 1937 як «член контррэвалюцыйнай аpганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3 снежня 1957. Асабовая справа А. Вольнага № 11054-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1922[1]. Адзін з пачынальнікаў прыгодніцкага жанру ў беларускай прозе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Камсамольская нота» (1924, з А. Александровічам)[1], «Чарнакудрая радасць» (1926), «Табе» (1927). У 1925 выйшаў раман «Ваўчаняты» (у сааўтарстве з А. Александровічам і А. Дударом). Аўтар аповесцей «Два» (1925), «Антон Савіцкі» (1927, газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборніка фельетонаў (1927) і кнігі гумарэсак і фельетонаў «Суседзі» (1932), якія выйшлі пад псеўданімам Алёша.

Напісаў п’есы, драматызаваныя агітжарты («Калі дзяк гаворыць праўду», «Міколка», «У агранома» — 1924), камедыю «Ратуй, божа!» (з Р. Кобецам, 1932)[1]. Выступаў і як кінадраматург — па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы «Хвоі гамоняць» (з К. Дзяржавіным, 1929), «Гатэль „Савой“» (1930), «У агні народжаная» (1930), «Сонечны паход» (1931), «Новая радзіма» (1935) і інш. У 1935 выйшла кінааповесць «Шасцідзесятая паралель».

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1935)[1].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Вольный Анатолий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 124. — 737 с.
  2. http://minsk-region.estu.by/main.aspx?guid=20133(недаступная+спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання Узвышша
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання Маладняк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання Полымя
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мар’інагорскай школы № 2
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мар’інай Горцы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР