wd wp Пошук:

Таісія Іванаўна Доўнар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Доўнар. Таісія Іванаўна Доўнар (нар. 15 кастрычніка 1944, в. Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі юрыст; кандыдат юрыдычных навук (1986), доктар юрыдычных навук (1997), прафесар БДУ (1998)[1].

Біяграфія

Скончыла Шацкую сярэднюю школу (1961), Мінскае медвучылішча № 1 (1964)[2], юрыдычны факультэт БДУ (1973)[1]. Працавала фельчарам-лабарантам Раваніцкай участковай бальніцы Чэрвеньскага раёна, фельчарам-лабарантам Мінскага медыцынскага інстытута павышэння кваліфікацыі. 3 1977[2] г. выкладчык БДУ. 3 1998[2] г. прафе­сар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.

Аўтар звыш 140 прац, у т.л. звыш 20 работ вучэбна-метадычнага характару, 3 манаграфіі, падручнік (у суаўтарстве), курс лекцый, 8 вучэбных дапаможнікаў. Брала ўдзел у падрыхтоўцы шэрагу энцыклапедычных выданняў: «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (Мн., 1992), «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (Мн., 1995), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (Мн., 1989), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі». Т. 1-6 (Мн., 1993—2003).[1][2]

Навуковым кіраўніком быў доктар юрыдычных навук, прафесар Я. А. Юхо, пад кіраўніцтвам якога ў 1986 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Пераемнасць у канстытуцыйным будаўніцтве Беларускай ССР” у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, а ў 1997 годзе - доктарскую дысертацыю на тэму “Развіццё агульназемскага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях”. Пад яе кіраўніцтвам было абаронена 6 кандыдацкіх дысертацый.[1]

Публікацыі Т. І. Доўнар ліквідуюць пэўны прабел у беларускай гісторыка-прававой навуцы.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4  Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  2. 1 2 3 4 http://www.law.bsu.by/users/?114

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Вучоныя паводле алфавіта
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Нарадзіліся 15 кастрычніка
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў 1944 годзе
Юрысты Беларусі
Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Выкладчыкі БДУ
Асобы
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа
Нарадзіліся ў Шацку
Выпускнікі Шацкай сярэдняй школы
Дактары юрыдычных навук