Ту́рынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Турын.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ананіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Сітнікі і вёскі Ананічы, Баські, Дубраўка, Капскія, Крамяні, Падбярэжжа, Слабада, Стары Двор, Хочын)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 1268 чалавек[2], з іх 89,2 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 1,2 % — украінцы[3].