wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Каспяровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каспяровіч.

Віцебскі краёвы слоўнік
Экслібрыс М. Каспяровіча мастака Я. Мініна

Мікалай Іванавіч Каспяровіч (9 (22) мая 1900, в. Ізабалёва Ігуменскага павета, цяпер Пухавіцкі раён — 26 снежня 1937, Новасібірск, НКУС) — беларускі этнограф, краязнавец, лексікаграф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец.

Біяграфія

У 1915—1917 гадах знаходзіўся ў бежанстве ў Кастрамской губерні, вучыўся ў Кастрамской мужчынскай гімназіі. У 1917—1921 гадах настаўнічаў у Ігуменскім павеце і адначасова вучыўся ў Мінскім настаўніцкім інстытуце (скончыў у 1921). У 1919—1920 гадах быў інструктарам Часовага беларускага нацыянальнага камітэта і Цэнтральнай беларускай школьнай рады, арганізаваў і быў першым старшынёй Ігуменскіх павятовых беларускага нацыянальнага камітэта і школьнай рады, удзельнічаў у антыпольскім падполлі.

Член арганізацыі «Маладая Беларусь», Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасцей пры Мінскім настаўніцкім інстытуце. Член партыі БПС-Р у 1918—1924 гадах.

3 1921 года інструктар Наркамасветы БССР, з 1922 года інспектар Слуцкага, з 1924 года — Віцебскага аддзелаў народнай асветы. 3 1926 года навуковы сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратар краязнаўчага часопіса «Наш край». Аўтар «Беларуска-расійскага слоўнічка» (1925), «Віцебскага краёвага слоўніка» і «Слоўнічка уласных найменняў» (1927). Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы і методыку, даследаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку (арт. «Беларускае малярства ў Польшчы (XIV—XVI стст.)», «Асноўныя моманты гісторыі беларускага дойлідства», «Мінск у графіцы А. М. Тычыны» і інш.). Цікавіўся гісторыяй тэатра, навукі (нарысы «Уладзіслаў Галубок», «Беларускі тэатр у Гродна», «Беларуская навука да Кастрычніка і пасля яго», «Беларуская культура: Да дзесяцігоддзя абвяшчэння БССР»). Склаў бібліяграфію твораў К. Каганца, даследаваў асобныя праблемы развіцця беларускай літаратуры (нарыс «Карусь Каганец», арт. «Матывы барацьбы ў творчасці М. Багдановіча», «Беларуская літаратура ў Латвіі»). Укладальнік першага беларускага дапаможніка па тэорыі літаратуры «Узоры для літаратурных гурткоў пры „Маладняку“ і гурткоў селькораў» (1927).

Арыштаваны ДПУ БССР 29 чэрвеня 1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 года зняволены ў лагерах тэрмінам на 5 гадоў (Асінкі Кемераўскай вобласці). Пасля вызвалення ў 1935 годзе жыў у Новасібірску, выкладаў рускую мову і літаратуру ў тэхнікуме сувязі. Паўторна арыштаваны 28 жніўня 1937 года; па пастанове пазасудовага органа ад 17 снежня 1937 года прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 19 верасня 1960 года, па другім — 14 лютага 1958 года.

Памяць

21 мая 2013 года ў Віцебску на доме № 4 па вуліцы Крылова ўсталявана мемарыяльная дошка[1].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Мемарыяльная дошка Мікалаю Каспяровічу

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лексікографы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Беларусісты
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Новасібірску
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая